Айцішнікі сталі менш ахвотна пераходзіць у іншыя галіны
Летась атрымала размах з’ява пад назвай «вялікае звальненне», калі ІТ-спецыялісты (і не толькі) пачалі масава мяняць працу і галіну. Паводле даных LinkedIn, прадстаўнікі тэхналагічнай, інфармацыйнай і медыйнай галін за апошнія некалькі кварталаў сталі менш ахвотна мяняць сферу сваёй дзейнасці.

Тэмп адтоку кадраў са згаданых галін запаволіўся ад 67,4% у чэрвені 2022 года да 60% на пачатку 2023-га. Пад «адтокам» разумеюць працэнт супрацоўнікаў, якія пераходзяць на новую працу ў іншую галіну.
Цяперашнія 60% — гістарычны мінімум для гэтых трох галін. Даследчыкі LinkedIn адзначаюць, што ў іх «рынкі працы значна сціснуліся ў 2021 годзе, але паступова вяртаюцца да дапандэмійных узроўняў». «Суіскальнікі па-ранейшаму бачаць, што маюць больш магчымасцей, ніж да пандэміі, і працадаўцы адчуваюць неабходнасць павялічыць намаганні па найманні і ўтрыманні супрацоўнікаў і падымаць заробкі», — гаворыцца ў дакладзе.
У тэхналагічнай, інфармацыйнай і медыйнай сферах «умовы, мяркуючы з усяго, вярнуліся да дапандэмійнага стану», адзначаюць у LinkedIn. Паводле даных Мінпрацы ЗША, у студзені беспрацоўе ў ІТ краіны склала 1,5% — гэта адзін з найніжэйшых паказчыкаў у гісторыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Линкдин два плюс два складывает и получает три тысячи, а вы тут их исследование печатаете....