LinkedIn плануе звольніць амаль 900 супрацоўнікаў
Паводле СМІ, кампанія рыхтуе скарачэнне каля 5% штату. Кіраўніцтва тлумачыць рэарганізацыю перагляданнем інвестыцый і жаданнем сканцэнтраваць каманды на напрамках з найбольшай аддачай.

Reuters паведамляе, што ў LinkedIn працуе больш за 17 500 чалавек, таму пад скарачэнне могуць трапіць прыкладна 875 супрацоўнікаў. Паводле адной з крыніц, кіраўніцтва кампаніі не тлумачыць звальненні заменай людзей штучным інтэлектам.
Паводле выдання, звальненні закранулі Global Business Organization, маркетынг, інжынерныя і прадуктовыя каманды. Таксама LinkedIn, як паведамляецца, зачыняе офіс у аўстрыйскім Граце ў межах рэарганізацыі.
Business Insider атрымаў унутраны ліст новага кіраўніка LinkedIn Дэніела Шапера. У ім гаворыцца, што кампанія скарачае інвестыцыі ў некаторыя напрамкі, у тым маркетынгавыя кампаніі, выдаткі на падрадчыкаў, кліенцкія мерапрыемствы і недастаткова выкарыстаныя офісныя плошчы. Мэта — сфакусаваць каманды на прыярытэтах з «самым шырокім уплывам і найбольшай аддачай ад інвестыцый».
Скарачэнні адбываюцца на фоне больш шырокай хвалі звальненняў у тэхналагічным сектары. LinkedIn належыць Microsoft, якая раней пачала прапаноўваць добраахвотны сыход часткі супрацоўнікаў.
Пры гэтым бізнес самога LinkedIn працягвае расці: згодна са справаздачнасцю Microsoft, выручка сацсеткі для прафесіяналаў у апошнім квартале вырасла на 12% год да году.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.