Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

LinkedIn звальняе 700+ чалавек і закрывае праграму ў Кітаі

LinkedIn плануе згарнуць сваю праграму ў Кітаі і скараціць прыкладна 716 супрацоўнікаў, паведамляе TechCrunch.

Пакінуць каментарый
LinkedIn звальняе 700+ чалавек і закрывае праграму ў Кітаі

LinkedIn плануе згарнуць сваю праграму ў Кітаі і скараціць прыкладна 716 супрацоўнікаў, паведамляе TechCrunch.

Рашэнне прынятае ў сувязі з «моцнай канкурэнцыяй і складаным макраэканамічным кліматам» у Кітаі. Праграма пад назвай InCareer перастане працаваць 9 жніўня.

Яна была запушчаная ў снежні 2021 года, праз пару месяцаў пасля таго, як LinkedIn паведаміў пра закрыццё ключавога сэрвісу ў Кітаі. Тады гэта растлумачылі цяжкімі ўмовамі вядзення дзейнасці і строгімі патрабаваннямі ўладаў. Сэрвіс InCareer дапамагаў спецыялістам усталёўваць кантакты, а таксама шукаць і адгукацца на вакансіі, але не вытрымаў супрацьстаяння з мясцовымі аналагамі накшталт Maimai — дамінантнай бізнэс-сацсеткай з аўдыторыяй у 120 млн чалавек. Ейная перавага ў тым, што яна дазваляе рабіць пасты ананімна, што прыцягвае супрацоўнікаў, якія жадаюць распаўсюдзіць або знайсці інфармацыю пра свае кампаніі.

Між тым сацсетка, штат якой складае 20 тысяч чалавек, збіраецца адкрыць каля 250 пазіцый у розных аперацыйных падраздзяленнях. LinkedIn захавае прысутнасць на кітайскім рынку і засяродзіцца на тым, каб дапамагаць кампаніям, якія працуюць тут, наймаць і навучаць кадры за мяжой.

7 тэхнагігантаў у якіх пакуль не было масавых скарачэнняў
7 тэхнагігантаў, у якіх пакуль не было масавых скарачэнняў
Па тэме
7 тэхнагігантаў, у якіх пакуль не было масавых скарачэнняў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.