Літва пакіне грамадзянам Беларусі права падавацца на сваё грамадзянства

Сейм Літвы зацвердзіў законапраект пра абмежаванні ў дачыненні да грамадзян Расіі і Беларусі ў сувязі з вайной ва Украіне.

2 каментарыя

З яго прыбралі:

— прапанову абмежаваць прыём заяў на літоўскае грамадзянства для грамадзян Беларусі і Расіі; 

— прапанову забараніць грамадзянам Беларусі куплю нерухомасці ў Літве;

— прапанову змяніць парадак выдачы дазволаў на жыхарства грамадзянам Беларусі (раней прапаноўвалася забараніць выдачу дазволаў «праз вонкавага пастаўшчыка паслуг за мяжой»).

У законе замацавалі абмежаванні для грамадзян РБ на атрыманне літоўскіх віз. Акрамя выпадкаў, калі пасярэднікам выступае МЗС Літвы.

Закон набывае моц 3 мая 2023 года. Тэрмін яго дзеяння — год (з магчымасцю падаўжэння).


Читать на dev.by