Літва прапанавала беларусам падавацца на ВНЖ па працы ў Грузіі і Арменіі
Паводле паведамлення на сайце МУС Літвы, з 1 лістапада падаць заяву на атрыманне дазволу на часовае пражыванне ў краіне праз вонкавых пастаўшчыкоў паслуг у Босніі і Герцагавіне, Казахстане, Кыргызстане і Узбекістане больш не атрымаецца.
Такое рашэнне прыняў кіраўнік літоўскага ведамства Мартынас Кацелянас у сувязі з пагрозамі інтарэсам дзяржаўнай бяспекі.

Каб літоўскія працадаўцы маглі і надалей прыцягваць неабходных працаўнікоў з Беларусі, ім далі магчымасць падаваць заявы на атрыманне ПМЖ у Літве праз Арменію і Грузію. Інакш з 1 лістапада — пасля ўступлення ў сілу паправак да закона «Аб прававым становішчы замежнікаў» — беларусы больш не змаглі б уязджаць у Літву для працы, тлумачыцца ў паведамленні.
Цяпер у пераліку замест 31 замежнай дзяржавы, дзе можна звярнуцца за дазволам на часовае пражыванне ў Літве, застаецца 27. З іх у 22 можна запытаць ПМЖ на падставе працоўнай дзейнасці.
«Нагадваем, што пры адборы замежных дзяржаваў Дэпартамент міграцыі павінен улічваць інтарэсы дзяржаўнай бяспекі, прыярытэтныя напрамкі вонкавай палітыкі, патрэбы рынку працы ды інстытуцыянальныя магутнасці. Акрамя таго, Дэпартамент міграцыі павінен кансультавацца наконт замежных дзяржаваў з Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі, Службай аховы дзяржаўнай мяжы і Паліцыяй Літвы», — гаворыцца ў паведамленні на сайце літоўскага МУС.
Як нагадваюць незалежныя беларускія медыя, паводле новых правілаў, якія ў Літве прынялі ў траўні, падаць у Дэпартамент міграцыі запыт на атрыманне часовага ПМЖ па працы або вучобе можна толькі пры наяўнасці дзейнага ПМЖ або літоўскай нацыянальнай візы, дзейнага ПМЖ іншай краіны ЕС або Шэнгенскай зоны альбо законных падстаў для бязвізавага знаходжання. Гэта значыць, падацца з літоўскай шэнгенскай візай або нацыянальнай візай іншай дзяржавы нельга. Агаворка для беларусаў у рашэнні МУС дазваляе абысці гэтае абмежаванне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.