Падатковая западозрыла заснавальнікаў папулярных беларускіх ІТ-курсаў у наўмысным банкруцтве
Эканамічны суд Мінскай вобласці 12 лістапада задаволіў хадайніцтва антыкрызіснага кіраўніка і вырашыў накіраваць запыт у ДФР у справе аб банкруцтве ТАА «ТычМіСкілс» — юрасобы папулярных сярод айцішнікаў онлайн-курсаў TeachMeSkills, паведамляе Office Life. Падатковая інспекцыя падазрае схему наўмыснага банкруцтва і ўказвае на ўзаемазалежнасць даўжніка з расійскай кампаніяй «ТМС Груп».

Кіраўнік папрасіў суд запатрабаваць у ДФР вынікі разгляду зваротаў інспекцыі МНС наконт службовых асобаў «ТычМіСкілс». У тым ліку аб прынятым рашэнні (пра распачынанне крымінальнай справы альбо пра адмову), пра прадастаўленне копіі дакументаў па выніках праверак, а калі рашэнне не прынятае — пра стадыю разгляду.
Онлайн-школу TeachMeSkills у 2015 годзе ў Мінску на базе вэб-студыі стварылі Ілья Рублеўскі, Сяргей Глебко і Андрэй Волчак. За 10 гадоў курсы выпусцілі больш за 12 тысяч спецыялістаў.
«ТычМіСкілс» зарэгістравалі ў 2020 годзе ва Ўздзенскім раёне з роўнымі долямі ў трох сузаснавальнікаў. У кастрычніку 2024 года яны вырашылі ліквідаваць фірму, а ў ліпені 2025-га суд адкрыў па ёй конкурснае вытворчасць (у рэестр уключылі 1,19 млн рублёў даўгоў пры выяўленых актывах на 873 тысячы рублёў). У снежні 2025 года кампанію прызналі банкрутам, і ўжо тады ў матэрыялах справы адзначаліся прыкметы наўмыснага банкруцтва.
Звязанае з праектам маскоўскае ТАА «ТМС Груп» працуе з лістапада 2021 года. Яго генеральным дырэктарам і суўладальнікам (18%) з’яўляецца Андрэй Волчак, сярод суснавальнікаў расійскай юраасобы таксама фігуравалі партнёры па школе.
Цяпер сайт курсаў па-ранейшаму даступны і арыентуецца на рынак СНД.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.