У адной з найстарэйшых беларускіх ІТ-кампаній у Эстоніі падаюць продажы, буйныя страты
Адна з найстарэйшых і найбуйнейшых тэхкампаній беларусаў у Эстоніі Bamboo Group завяршыла 2025 год з найгоршым за дзесяцігоддзе паказчыкам па абароце і з прыкладна такой жа стратай, як у «ковідным» 2020-м. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал эканамічнага аглядальніка Вадзіма Сяховіча.

У параўнанні з папярэднім годам, у 2025-м кампанія страціла амаль чвэрць абароту — яго аб’ём склаў крыху больш за €1,9 млн. Гэта найгоршы паказчык з 2016 года.
Таксама Bamboo Group упершыню за чатыры гады зафіксавала страты. Іх сума перавысіла €1 млн, і яна саступае толькі горшаму паказчыку за дзесяцігоддзе — мінус €1,4 млн у 2020-м.
Bamboo Group была зарэгістравана ў Эстоніі ў 2006 годзе. Бізнес належыць заснавальніку і генеральнаму дырэктару Уладзіславу Герчыкаву (на фота, 77,25%) і дырэктару ў стратэгіі Уладзіславу Яўцееву (22,75%).
Bamboo Group аб’ядноўвае некалькі каманд у Таліне і нідэрландскім Ратэрдаме, якія займаюцца распрацоўкай заказных і ўласных прадуктаў, а таксама паслугамі. Адна з структур, напрыклад, прапануе тэлекам-аператарам рассылку смс і іншых фарматаў мабільнай інфармацыі — паслугі, з якіх гэты бізнес стартаваў у 2003 годзе ў Беларусі.
У Беларусі гэтым пад кіраўніцтвам Герчыкава і Яўцеева займалася кампанія «Стрымлайн», якая ў 2015 годзе была ператворана ў «Бамбу Груп Бай». Гэта юрыдычная асоба яшчэ дзее.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.