Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Чаго чакаць у АІ-сферы ў 2025 годзе — на думку экспертаў галіны

Калі ў 2024 годзе кампаніі пачыналі ўкараняць АІ, то 2025-ы можа стаць годам яго кастамізацыі пад канкрэтныя карпаратыўныя патрэбы. Таксама тэхналогія будзе ўсё трывалей уваходзіць у нашае жыццё, становячыся чымсьці штодзённым накшталт электрычнасці і інтэрнэту. Business Insider пагутарыў з 13 экспертамі галіны — яны далі свае прагнозы пра тое, якія трэнды можна будзе назіраць у АІ у надыходзячым годзе.

Пакінуць каментарый
Чаго чакаць у АІ-сферы ў 2025 годзе — на думку экспертаў галіны

Калі ў 2024 годзе кампаніі пачыналі ўкараняць АІ, то 2025-ы можа стаць годам яго кастамізацыі пад канкрэтныя карпаратыўныя патрэбы. Таксама тэхналогія будзе ўсё трывалей уваходзіць у нашае жыццё, становячыся чымсьці штодзённым накшталт электрычнасці і інтэрнэту. Business Insider пагутарыў з 13 экспертамі галіны — яны далі свае прагнозы пра тое, якія трэнды можна будзе назіраць у АІ у надыходзячым годзе.

Інвестыцыі працягнуць расці

У кампаніі Mercury, якая аказвае банкаўскія паслугі стартапам, лічаць, што нават калі ажыятаж вакол АІ сціхне, інвестыцыі будуць імкліва расці. Устойлівую цікавасць да АІ тут тлумачаць тым, што кампаніі пераходзяць ад эксперыментаў да паўнавартаснага яго ўжывання ў сваёй дзейнасці для павышэння прадукцыйнасці, напрыклад, у падтрымцы кліентаў, маркетынгу і продажах. У венчурнай фірме Theory Ventures мяркуюць, што колькасць угод па зліцці і паглынанні ў АІ павялічыцца мінімум на 35%.

Канкурэнцыя абвострыцца

Сузаснавальнік вядучай АІ-канферэнцыі HumanX Стэфан Вайц мяркуе, што прынамсі адная з кампаній сусветнага ўзроўню ў 2025 годзе пацерпіць няўдачу або значна паменшыцца праз адставанне ад АІ-стартапаў. Прычынай гэтаму стане шпаркасць інавацыйных цыклаў і гарызантальнае прымяненне АІ.

Таксама кафаўндар HumanX сцвярджае, што пагроза выйдзе на міжнародны ўзровень, і буйныя АІ-дзяржавы стануць рэгуляваць тэхналогію, каб захоўваць канкурэнтную перавагу. ЗША і Кітай ужо рэгулююць або абмяжоўваюць распаўсюджванне найважнейшых АІ-тэхналогій. У далейшым краіны і кампаніі могуць патрапіць у буйныя геапалітычныя канфлікты праз АІ-алгарытмы і даныя, а некаторыя краіны забароняць або нацыяналізуюць ключавыя АІ-тэхналогіі, каб утрымаць пазіцыі ў эканамічнай і палітычнай сферах.

Межы паміж АІ і чалавекам размыюцца

Супрацоўніцтва чалавека і АІ-агентаў перастане быць чымсьці з навуковай фантастыкі. Гэта таксама азначае, што нам прыйдзецца пісаць правілы, якія рэгулююць гэтае ўзаемадзеянне.

Вайц кажа, што ў шэрагах працаўнікоў з’явяцца штучныя віртуальныя людзі, неадрозныя ад сапраўдных, хоць іх функцыі і будуць абмежаваныя. Гэта прывядзе да спрэчак аб правах такіх працаўнікоў і аб вызначэнні іх сацыяльных роляў і межах.

Эксперты таксама лічаць, што, дзякуючы ўдасканаленню АІ-мадэляў, згенераваны кантэнт, уключаючы графічны і аўдыя, будзе ўсё складаней адрозніць ад чалавечага.

Спецыялізацыя, спецыялізацыя і яшчэ раз спецыялізацыя

Кампаніі зоймуцца падгонкаю АІ пад уласныя патрэбы. У Bison Ventures адзначаюць, што наступны год стане годам росквіту спецыялізаванага АІ і робатаў, заточаных пад канкрэтныя сферы. АІ-прадукты стануць хутчэйшымі і эфектыўнейшымі і будуць прыносіць кампаніям імгненную і важкую карысць у параўнанні з рашэннямі агульнага прызначэння. Менавіта на гэтым этапе будзе адчувацца рэальны эканамічны эфект ад АІ.

Курс на кастамізацыю будзе распаўсюджвацца і на тое, як мы шукаем інфармацыю ў сеціве, а чат-боты заменяць звыклыя пашукавікі накшталт Google. Стваральнікі пошукавага АІ-рухавіка IAsk упэўненыя, што ў 2025 годзе пошук перастане асацыявацца з назвай адной-адзінай кампаніі, а карыстальнікі для розных відаў запытаў будуць звяртацца да розных інструментаў. Напрыклад, да чат-ботаў — для агульных тэм, да тэхнічных або галіновых рухавікоў — за адпаведнымі ведамі, да генератараў візуалу і гуку — па мультымедыйных запытах. Дыверсіфікацыя створыць канкурэнтнае асяроддзе, у якім гульцы са сваёй спецыялізацыяй і нішавыя рашэнні будуць суіснаваць з буйнымі ўніверсальнымі платформамі, што будзе спрыяць развіццю інавацый і пашырэнню выбару для карыстальнікаў.

Узмацненне рэгулявання

Паралельна з рызыкамі расце і адказнасць. У 2025 годзе кампаніі сур’ёзней зоймуцца рэгуляваннем.

Прадстаўнікі платформы Credo AI для кіравання АІ лічаць, што ў новым годзе можна чакаць ад кампаній больш заяў аб прыхільнасці адказнаму падыходу да АІ і адпаведных добраахвотных дзеянняў. Магчыма, з’явіцца ініцыятыва па выпрацоўцы ахоўных механізмаў для АІ-агентаў і аўтаномнага АІ, як раней — для перадавых мадэляў. Таксама, магчыма, будуць першыя пакаранні за невыкананне АІ-рэгуляцый.

Прадстаўнікі платформы натарыяльнага засведчання Proof адзначаюць, што тэхналогія АІ-дыпфэйкаў дазволіць лёгка падрабляць асобы і дакументы, што створыць крызіс даверу ў кампаній. Здольнасць адрозніваць сапраўдных людзей ад махляроў і гарантаваць бяспеку лічбавых транзакцый у эпоху АІ стане вырашальным фактарам, ці зможа кампанія абараніцца, ці стане ахвярай махляроў і страціць вялікія грошы.

АІ не пакіне вас без працы — пакуль што

Напрыканцы прыемнае: эксперты абяцаюць, што ў наступным годзе АІ будзе толькі палягчаць нашую працу, а не адымаць яе. Найбольшы рост эфектыўнасці будзе ў галінах, дзе можна аўтаматызаваць манатонную ручную працу, але людзі ўсё роўна будуць патрэбныя, каб прымаць важныя рашэнні і крэатыў. У 2025 годзе АІ для многіх стане адным з галоўных працоўных інструментаў і павысіць асабістую прадукцыйнасць.

«Стаўкі высокія»: СЕО Google заклікаў супрацоўнікаў паднапружыцца ў 2025 годзе
«Стаўкі высокія»: СЕО Google заклікаў супрацоўнікаў паднапружыцца ў 2025 годзе
Па тэме
«Стаўкі высокія»: СЕО Google заклікаў супрацоўнікаў паднапружыцца ў 2025 годзе
«Прекратите нанимать людей»: ИИ-компания неудачно прорекламировала свои услуги
«Прекратите нанимать людей»: ИИ-компания неудачно прорекламировала свои услуги
По теме
«Прекратите нанимать людей»: ИИ-компания неудачно прорекламировала свои услуги
OpenAI расказала як будзе пераходзіць на камерцыйныя рэйкі
OpenAI расказала, як будзе пераходзіць на камерцыйныя рэйкі
Па тэме
OpenAI расказала, як будзе пераходзіць на камерцыйныя рэйкі
В Минске показали «первый в мире» мультик созданный с помощью ИИ
В Минске показали «первый в мире» мультик, созданный с помощью ИИ 
По теме
В Минске показали «первый в мире» мультик, созданный с помощью ИИ

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.