Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ІТ-дырэктар амерыканскага Мінфіну вайбкодзіць клон Civilization VI, пакуль ягонае ведамства разграбае наступствы ўзлому

Пакуль падраздзяленне Міністэрства фінансаў ЗША па барацьбе з фінансавымі злачынствамі (FinCEN) ліквідуе наступствы кібератакі, чалавек, які адказвае за кібербяспеку ведамства, з захапленнем дапілівае ўласную гульню, паведамляе 404 Media.

Гаворка пра дырэктара па інфармацыйных тэхналогіях (CIO) Мінфіна Сэма Коркаса і Legatum — створаным з дапамогай ШІ клоне стратэгіі Civilization VI.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google

Коркас — сузаснавальнік стартапу па маніторынгу ўзроўню глюкозы Levels (у які ўкладваўся фонд a16z). У пачатку другога прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа ён прыйшоў у Мінфін праз ужо зачынены дэпартамент DOGE і з таго часу лічыцца галоўным ШІ-евангелістам у адміністрацыі. Менавіта ягоны аддзел адказвае за кібербяспеку міністэрства.

Аднак у разгар праблем у FinCEN, дзе праз узлом адключылася крытычна важная панэль банкаўскай справаздачнасці, Коркас выкатваў патчы балансу, новую фонавую музыку для фракцыі ацтэкаў і праўкі для ўнутрыгульнявых падказак. У паведамленні на сайце FinCEN гаворыцца, што ведамства «расследуе інцыдэнт у сферы кібербяспекі, які прывёў да несанкцыянаванага доступу да абмежаванай часткі яго сістэмаў», і «ў якасці прэвентыўнай меры адключыла некаторыя сістэмы». Праз збой рэгулятару нават прыйшлося падоўжыць тэрміны падачы дакументаў для фінансавых арганізацый.

«Мне падабаюцца лучнікі на калясніцах для Егіпта»

Legatum — оўпэнсорсны праект, у які можна гуляць проста ў браўзеры. У файле readme на GitHub Коркас паказвае, што гульня падобная на Civilization VI, і гэта зроблена «наўмысна». Але ў дысклеймеры ўдакладняецца, што праект не звязаны з Civilization.

«Калі вы гулялі ў Civilization VI, вы ўжо ведаеце базу: заснавалі гарады, выбірайце даследаванні, ставіце вытворчасць у чаргу, змагайцеся на гексах. … Legatum у асноўным створаны з дапамогай ШІ-агентаў для праграмавання [Claude і Codex], а ўся графіка згенераваная ШІ. Большая частка арту зроблена мадэлямі генерацыі выяваў OpenAI праз ChatGPT», — гаворыцца ў апісанні праекта.

Абнаўленні для гульні выходзілі ў рэальным часе ўжо пасля таго, як на сайце FinCEN з’явілася папярэджанне пра ўзлом. Праз нядбайныя промпты Коркаса Claude дадаваў у апісанне комітаў прамыя рэплікі чыноўніка з яго пажаданнямі па гульні — па іх добра відаць, наколькі шчыльна ён уцягнуты ў працэс.

Напрыклад, ужо пасля атакі на FinCEN ў гульні з’явіўся новы унікальны юніт для Егіпта па прамым указанні Коркаса. «Мне падабаюцца лучнікі на калясніцах для Егіпта, іх цяперашні асаблівы юніт дрэнны», — напісаў ён Claude. А ў каміце, апублікаваным пасля поўначы ў сераду, чыноўнік разам з нейрасеткай папрацаваў над «якасцю выканання» гульні, дадаўшы «музыку па эпохах, уласную музыку ацтэкаў, гукі мора і бітваў эпохі пораху». Акрамя таго, ён даручыў Claude палепшыць сцены на позніх этапах гульні і выправіць іх графічныя багі, заўважыўшы, што «здаецца, мы можам зрабіць лепш».

Чым яшчэ вядомы галоўны айцішнік Мінфіна

Узлом FinCEN стаў чарговым у шэрагу гучных кібератак на амерыканскія дзяржорганы: паводле дадзеных New York Times, крыху раней хакеры з дапамогай ШІ-інструмента Artex узламалі сістэмы ЦРУ, Нацыянальнага агенцтва геапрасторавай выведкі і Офіса дырэктара Нацыянальнай выведкі. Сам жа Коркас, апрача Мінфіна і вайбкодынгу, удзельнічаў у шэрагу праектаў Упраўлення агульных службаў ЗША — у тым ліку па ўкараненні ШІ ў дзяржаўную сістэму аўтарызацыі Login.gov.

Вакол чыноўніка ўжо не раз успыхвалі скандалы. Раней ён узяў пад кантроль некалькі ўрадавых рэпазіторыяў на GitHub, а ўвосень яго абвінавацілі ў выдаленні каментарыяў пра парушэнні патрабаванняў даступнасці ў дзяржаўнай дызайн-сістэме. Пры гэтым у рэпазіторыі самой Legatum да гэтага часу вісіць адкрытая ветка ад карыстальнікаў з загалоўкам «CIO Мінфіна занадта заняты вайбкодынгам замест сваёй працы», дзе каментатары ва ўсю кпяць з чыноўніка.

Больш за тое, як пісала выданне Politico, гэтай восенню міністр фінансаў Скот Бесэнт наогул адхіліў Коркаса ад працы над палітыкай у сферы ШІ пасля таго, як той правёў серыю несанкцыянаваных сустрэч з OpenAI і Anthropic. На іх, паводле дадзеных выдання, Коркас выстаўляў сябе саюзнікам індустрыі і папярэджваў, што іншыя чыноўнікі спрабуюць увесці ліцэнзаванне, якое запаволіць інавацыі.

Іроніі дадае і нядаўні твіт самога Коркаса. Каментуючы патрабаванне абавязаць дзяржслужачых справаздачыцца пра свае бягучыя задачы, ён напісаў: «Лічу разумным пытацца ў супрацоўнікаў, над чым яны працуюць». У Міністэрстве фінансаў ЗША на запыт журналістаў пра каментарый не адказалі.

Чытайце таксама
ІТ-гіганты прымушаюць перадавыя нейрасеткі размаўляць як неандэртальцы, каб не збанкрутаваць
ІТ-гіганты прымушаюць перадавыя нейрасеткі размаўляць як неандэртальцы, каб не збанкрутаваць
ІТ-гіганты прымушаюць перадавыя нейрасеткі размаўляць як неандэртальцы, каб не збанкрутаваць
«Памылковы», «вар'ят» і не разбіраецца ў кібербяспецы: «хросны бацька» ШІ выказаўся пра генеральнага дырэктара Anthropic

ШІ-агенты ўзламалі Anthropic, кампанія пацвердзіла
ШІ-агенты ўзламалі Anthropic, кампанія пацвердзіла
ШІ-агенты ўзламалі Anthropic, кампанія пацвердзіла
«Хросны бацька» ШІ прадракае катастрофу, параўнальную з Чарнобылем, ужо налета. Кажа, лепш бы мы наогул не стваралі ШІ

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.