Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Роботы не захопяць уладу»: Трамп патэлефанаваў кіраўніку Nvidia прама падчас інтэрв'ю, каб разьвеяць асцярогі наконт ШІ

CEO Nvidia Джэнсэн Хўан абмяркоўваў бяспеку ШІ на канферэнцыі All-In Summit у Лос-Анджэлесе, калі проста падчас інтэрв’ю яму патэлефанаваў Дональд Трамп. Прэзідэнт вырашыў выказацца наконт апакаліптычных сцэнарыяў і назваў апасенні, што ШІ захопіць свет, «падманам».

Пакінуць каментарый

«Робаты не захопяць уладу», — заявіў Трамп па гучнай сувязі. Ён дадаў, што з развіццём ШІ «трэба быць крышачку асцярожней», аднак спыняць тэхналагічны прагрэс ЗША не варта.

Хўан, у сваю чаргу, пахваліў былога даследчыка Anthropic Джэйкаба Коксана, які нядаўна пакінуў кампанію і заявіў, што людзі, якія ствараюць ШІ, усур’ёз лічаць: ён можа знішчыць чалавецтва ўжо да канца дзесяцігоддзя. Кіраўнік Nvidia назваў рашэнне Коксана публічна заговорыць пра бяспеку ШІ праявай «вялікай мужнасці».

Сам Хўан праводзіць мяжу паміж выкрыццём рэальных праблем унутры кампаній і прагнозамі пра будучыню ШІ. «Я думаю, выкрыццё парушэнняў — гэта нармальна. А вось навуковыя прагнозы пра будучыню — ужо не вельмі, таму што яны, відавочна, не грунтуюцца на навуцы», — сказаў ён.

Пры гэтым кіраўнік Nvidia не заклікае ігнараваць бяспеку. Паводле яго, яна «надзвычай важная», аднак ЗША цалкам здольныя адначасова лідзіраваць у распрацоўцы ШІ і рабіць гэта без пагрозы для чалавецтва.

Піяр і хайп: інвестар з «Гульні на паніжэнне» кажа, што ШІ-кампаніі клапоцяцца толькі пра сябе, а людзям няма чаго баяцца

Па тэме

Сам Трамп у панядзелак зноў выступіў супраць размоваў пра пагрозу ШІ. У сваёй сацсетцы Truth Social ён напісаў, што «выкрывае чарговы падман» — ідэю пра тое, што ШІ «захопіць, паглыне і знішчыць свет».

Асобна Трамп абрынуўся на CEO Anthropic Дарыё Амадэя, які заклікаў запаволіць развіццё перадавых ШІ-мадэляў. Прэзідэнт заявіў, што ягоная адміністрацыя ўжо папярэдзіла прадстаўнікоў ШІ-індустрыі ад «дрэнных або патэнцыйна дрэнных» дзеянняў, і абвінаваціў Амадэя ў спробе выглядаць «ідэальным анёлам».

Трамп таксама паўтарыў сваю пазіцыю наконт мінімальнага рэгулявання ШІ, заявіўшы, што індустрыі ў цэлым не патрэбныя дадатковыя межы. «Адзіны кантроль або "засцярогі", якія трэба ШІ, — гэта МОЦНЫ І РАЗУМНЫ (з высокім IQ!) ПРЭЗІДЭНТ, і ў ЗША такі ёсць», — напісаў ён.

Пазней Трамп параўнаў асцярогі наконт бяспекі ШІ з глабальным пацяпленнем і расследаваннем сувязяў ягонай перадвыбарчай кампаніі 2016 года з Расіяй — тэмамі, якія ён таксама лічыць выдумкай. Паводле яго, людзі, якія сцвярджаюць, што ШІ знішчыць свет, і выступаюць супраць будаўніцтва дата-цэнтраў, — гэта тыя самыя людзі, якія яшчэ нядаўна палохалі гібеллю людзей праз змены клімату.

Трамп лічыць, што за такімі заявамі могуць стаяць людзі, якія дзейнічаюць супраць інтарэсаў ЗША, а негатыўная рэакцыя на ШІ і дата-цэнтры выгодная Кітаю: «Супраць ШІ і дата-цэнтраў адбываецца ВЯЛІКАЯ ХВОРАЯ змова, і адзіны, хто гэтаму рады, — гэта Кітай». У заключэнне пагразіў усялякім «канспіролагам, здраднікам, перабежчыкам і зліўшчыкам інфармацыі».

Патыхае «халоднай вайной»: Трамп і Кітай адрэагавалі на заклікі прытармазіць развіццё ШІ

Чытайце таксама
«Неймаверны час», каб быць софтвернай кампаніяй: CEO Nvidia паспрабаваў развеяць паніку вакол SaaS-апакаліпсісу

«Усё перавернута з ног на галаву»: CEO Nvidia пераконвае, што ШІ не знішчае працоўныя месцы

«Яны хочуць не новых законаў, а пазбавіцца ад існуючых»: генеральны дырэктар Nvidia заявіў, што кіраўнікі ШІ-лабараторый палохаюць апакаліпсісам не проста так

Кіраўнікі ІТ-гігантаў спыталі ў гендырэктара Anthropic, навошта ён палохае ўсіх штучным інтэлектам

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.