Google зменіць алгарытм пошукавай выдачы ў Еўропе праз скаргі канкурэнтаў
Google плануе ўнесці змены ў пошукавую выдачу ў Еўропе ў адказ на скаргі кампаній аб зніжэнні трафіку на іх сайты і павышаную ўвагу мясцовых антыманапольных органаў, піша Reuters.
Google плануе ўнесці змены ў пошукавую выдачу ў Еўропе ў адказ на скаргі кампаній аб зніжэнні трафіку на іх сайты і павышаную ўвагу мясцовых антыманапольных органаў, піша Reuters.
Навіны звязаныя з выкананнем Закона пра лічбавыя рынкі (DMA), які забараняе тэхнагігантам аддаваць перавагу ўласным прадуктам на сваіх платформах, каб абмежаваць іх уплыў. Google ужо здзейсніла шэраг змен, але яны не задаволілі гульцоў малога бізнэсу, у тым ліку сайты параўнання цэн, гатэлі, авіякампаніі і невялікіх рознічных прадаўцоў, а апошнія тры групы кампаній заявілі пра зніжэнне колькасці прамых пераходаў на іх рэсурсы на 30%.
Google імкнецца ўлічваць іх запыты і выконваць патрабаванні DMA. Сярод прапанаваных ёю змен — пашырыць і ўніфікаваць фарматы выдачы, што дазволіць карыстальнікам выбіраць паміж сайтамі параўнання цэн і сайтамі пастаўшчыкоў паслуг, увесці новыя фарматы, якія дазваляюць канкурэнтам паказваць цэны і выявы іх прадуктаў, а таксама новыя рэкламныя блокі для сайтаў параўнання.
Акрамя гэтага, у Германіі, Бельгіі і Эстоніі Google плануе прыбраць з выдачы карты з размяшчэннем гатэляў і пошукавыя вынікі пад імі. Гэта будзе нагадваць стары фармат выдачы з дзесяццю сінімі спасылкамі.
Google адзначыла, што з неахвотай ідзе на гэтыя змены, бо выдаленне карысных функцый не прынясе карысці ні еўрапейскім кампаніям, ні юзерам. За парушэнне DMA амерыканскаму ІТ-гіганту пагражае штраф памерам да 10% сусветнага гадавога абароту.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Честнейший ЫИ придёт и наведёт порядок в этой отрасли