Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Акцыі EPAM вырастуць, AI-бурбалка лопне? Айцішнікі самі робяць прагнозы на 2026 (без экспертаў!)

Папрасілі айцішнікаў падзяліцца ўласнымі прагнозамі на 2026: для свету, ІТ, ШІ і асабіста для сябе. Сабралі 60+ мараў і прадказанняў — у асноўным пра ШІ (рознае), вайну і мір (песімістычнае) і праблемы з працай. Публікуем самыя публікабельныя.

2 каментарыя

Чаго чакаеце ад 2026?

  • «ШІ-хайп у сэнсе вялізных моўных мадэляў пройдзе, мэйнстрымам стануць малыя, спецыялізаваныя мадэлі, якія будуць выконвацца на баку кліента».
  • «Акцыі EPAM моцна вырастуць».
  • «Будзе створана больш ШІ-інструментаў па бяспецы (тэставанне, мадэляванне пагроз, аналіз кода), што прывядзе да скарачэнняў у гэтай сферы».
  • «Стаўка ў Штатах не знізіцца прыкметна праз палітыку Трампа, якая не дае інфляцыі запаволіцца, таму не чакаю, што ў ІТ-сферы стане лягчэй/больш працы. ШІ-бурбалцы ў 2026 яшчэ не дадуць лопнуць, хутчэй — у 2027».
  • «ШІ-бурбалка здуецца».
  • «Паляпшэнне LLM, надзіманне AI-бурбалкі, частыя воблачныя праблемы з-за нізкай якасці згенераванага кода, скарачэнні».
  • «Бурбалка AI лопне, інвестары расчаруюцца, але AI застанецца часткай штодзённага жыцця».
  • «Спадзяюся, тыя, з-за якіх так узляцелі цэны на камплектуючыя, добра заплоцяць за зробленае. Прагрэс прагрэсам, але ў выпадку з ШІ прынцып „Лес сякуць — трэскі ляцяць“ абсалютна не падыходзіць».
  • «GTA стане зноў культурным феноменам пасля выхаду 6-й часткі».

Што б айцішнікі ні думалі пра лёс ШІ-бурбалкі, у сваёй незаменнасці яны ўпэўнены. Песімістаў не больш за чвэрць, большасці ШІ будаваць і жыць дапамагае.

Гэта былі прагнозы. А вось персанальныя мары:

  • «[Хачу] вярнуцца дадому, сысці з айці, працаваць у жаданай сферы, пры гэтым не быць без штаноў».
  • «Больш CEO будуць выказваць расчараванне тэхналогіямі ШІ-кодынгу».
  • «Чакаю, калі спадзе бум на ШІ. Стамілася адмаўляцца ад рэкламы пра яго на ўсіх сайтах, стамілася ад таго, што базавыя рэчы сталі даражэй проста з-за ўбудаванага ШІ, які там не патрэбны. Мару перастаць гадаць, гэта ШІ-відэа ці рэальнае. Хачу бачыць працу жывых людзей».
  • «[Хачу] польскі ВНЖ без доўгага чакання. Змяніць працу (падпрацоўкі). Зняць дамок і правесці тыдзень з сям’ёй з Беларусі. Кахання. ШІ будзе расці ў галіне, Google стане новым лідэрам».
Unsplash

І нарэшце — дэталёвы сцэнарый 2026-га:

«У ЗША — рэцэсія, якую Трамп адмаўляе і наносіць „абмежаваны ўдар“ па Венесуэле ў імя барацьбы з наркатрафікам. У Венесуэле пачынаецца „архідэйная рэвалюцыя“. Нягледзячы на поспех аперацыі, рэспубліканцы прайграюць прамежкавыя выбары. Мадура на самалёце з выключанай тэлеметрыяй прызямліцца ў нацыянальным аэрапорце „Мінск“ і проста ля трапа атрымае пашпарт на імя Мікалая Сямёнавіча Нядурава. Вайна ва Украіне спыняецца пры пасярэдніцтве ЗША на кампрамісных умовах. Расія святкуе „вяртанне“ Данбаса ў „родную гавань“, а Украіна рыхтуецца да ўступлення ў ЕС. Французскі замежны легіён адпраўляецца ў дэмілітарызаваную зону ў якасці міратворцаў. Даляр па 3,5 і зноў можна паехаць на цягніку ў Варшаву. У Еўропе рэкордная спёка і мноства ахвяр. У Беларусі каласяцца бахчавыя культуры і рэалізуюцца насельніцтву праз Еўраопт. OpenAI больш не лідар ШІ-гонкі, кампанія робіцца падраздзяленнем Microsoft. Кітай выйграе публічную ШІ-гонку, адначасова запускаючы ў сакрэтнай лабараторыі першы ў свеце агульны штучны інтэлект. Кітайскія ўлады палохаюцца зробленага, і трымаюць інфармацыю ў поўным сакрэце яшчэ тры гады. Мексіка выйграе ЧС па футболе, а SpaceX запускае першы Старшып у бок Марса. Індэкс дранікаў да канца 2026 года вырастае на 34 працэнты, а 24 снежня Іран перакрывае Армузскі праліў. З Новым Годам!»

Паспрабуем вярнуцца да гэтых прадказанняў праз год.

Чытайце таксама
Акцыі EPAM вырастуць, AI-бурбалка лопне? Айцішнікі самі робяць прагнозы на 2026 (без экспертаў!)
Акцыі EPAM вырастуць, AI-бурбалка лопне? Айцішнікі самі робяць прагнозы на 2026 (без экспертаў!)
Акцыі EPAM вырастуць, AI-бурбалка лопне? Айцішнікі самі робяць прагнозы на 2026 (без экспертаў!)
Папрасілі айцішнікаў падзяліцца ўласнымі прагнозамі на 2026: для свету, ІТ, ШІ і асабіста для сябе. Сабралі 60+ мараў і прадказанняў — у асноўным пра ШІ (рознае), вайну і мір (песімістычнае) і праблемы з працай. Публікуем самыя публікабельныя.
2 каментарыя
У EPAM адлюстравалася будучыня аўтсорсу? Абмяркоўваем з топ-менеджарамі падзенне акцый на роўным месцы з-за AI

13 каментарыяў
Gartner: ШІ скора будзе ствараць больш працоўных месцаў, чым знішчаць. Вось калі
Gartner: ШІ скора будзе ствараць больш працоўных месцаў, чым знішчаць. Вось калі
Gartner: ШІ скора будзе ствараць больш працоўных месцаў, чым знішчаць. Вось калі
«Цёмная фабрыка» замест праграмістаў? Як мяняецца EPAM
«Цёмная фабрыка» замест праграмістаў? Як мяняецца EPAM
«Цёмная фабрыка» замест праграмістаў? Як мяняецца EPAM
Пакуль праграмісты спрачаюцца, ці заменіць іх AI, EPAM ужо змяняе бізнес-мадэль — і не толькі сваю. Кампанія кажа пра ідэю «цёмнай фабрыкі» з мінімальным удзелам чалавека і плануе будаваць такое для кліентаў. У інвестараў ёсць шмат пытанняў.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-2

Когда под залог акций ЕБАМ можно будет взять кавалерку? В 2050?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-3

Размечтался. Кто тебе кавалерку даст просто так. Только из польского СИЗО под залог выпустят. И максимум родственников