Кітайская кампанія шукае ІІ-інжынера за $1,5 млн у месяц. Вось што трэба рабіць
Кітайскі распрацоўшчык чалавекападобных робатаў UBTech Robotics гатовы плаціць 124 млн юаняў ($18 млн) у год на пазіцыі галоўнага навукоўца, піша Bloomberg.

Супрацоўнік павінен будзе выбудоўваць стратэгію развіцця гуманоідных робатаў і убудаванага інтэлекту, а таксама кіраваць распрацоўкай ШІ-мадэляў. Таксама кампанія мае намер наняць дзясяткі новых людзей у каманду па распрацоўцы.
Выданне адзначае, што гэта вельмі нетыповы заробак для ШІ-галіны краіны. І яна ў вельмі шмат разоў перавышае тую, што прапануюць амерыканскія бігтэхі як Meta сваім найлепшым навукоўцам і інжынерам.
Кітайскія ўлады называюць робататэхніку адной з прыярытэтных галін развіцця. UBTech першай сярод мясцовых вытворцаў чалавекападобных робатаў выйшла на біржу, а нядаўна адсправаздачылася пра рост продажаў у 1,5 разы па выніках мінулага года. Яе даходы ад такіх робатаў і звязаных з імі паслуг выраслі больш чым у 20 разоў.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.