У Расіі вырашылі лёс «Яндэкса»
У ноч з чацвярга на пятніцу Уладзімір Пуцін і старшыня Падліковай палаты Расіі Аляксей Кудрын зацвердзілі схему падзелу актываў «Яндэкса». Пра гэта расказалі дзве крыніцы The Bell, знаёмыя з вынікам сустрэчы.

Кудрын пяройдзе з Падліковай палаты ў «Яндэкс» — гэтае рашэнне было ўзгодненае расійскім прэзідэнтам некалькі месяцаў таму. У «Яндэксе» Кудрын узначаліць новую кіраўнічую структуру, у якую таксама ўвойдзе дзейны менеджмент «Яндэкса». Праз гэтую структуру яны будуць кантраляваць кампанію ў плане прыняцця рашэнняў па ключавых пытаннях.
Заснавальнік «Яндэкса» Аркадзь Волаж атрымае ліцэнзіі на развіццё за мяжой беспілотнікаў, воблачных сэрвісаў, Яндэкс.Практыкума і краўдсорсінгавага праекта Яндэкс.Талака. Ліцэнзіі, верагодна, будуць аформленыя на дзейную матчыну кампанію «Яндэкса» — нідэрландскую Yandex N. V.
У расійскага «Яндэкса» з усімі астатнімі актывамі з’явіцца новая матчына кампанія (верагодна, расійская). Цяпер кантрольны пакет галасоў «Яндэкса» належыць Волажу і менеджменту.
У расійскага «Яндэкса» таксама з’явяцца новыя акцыянеры, у тым ліку структуры алігарха Уладзіміра Патаніна. Саўладальнікамі кампаніі застануцца Раман Абрамовіч і ВТБ.
Раней за дапамогай з узгадненнем угоды ў Крамлі пасля пачатку вайны да Аляксея Кудрына звярнуўся сам Волаж. У абмен на свае паслугі ён паэтапна атрымае каля 5% акцый «Яндэкса».
На той момант кампанія перажывала канфлікт паміж Волажам і групай менеджараў, якія з’ехалі і засталіся. Як тлумачаць суразмоўцы The Bell, Кудрын — даўні паплечнік Пуціна, і цяпер ён стане стрыжнем усёй новай схемы кіравання. Крамлю ён гарантуе, што «Яндэкс» з яго тэхналогіямі не ўцячэ за мяжу, а «Яндэксу» — што кампанія не ператворыцца ў чарговы «Растэх» або «Растэлекам».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
После того, как отжали VK, только умалишенный мог рассчитывать на другой исход.