Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Праграміст вылічыў менеджара, які крадзе грошы ў кліента, і застаўся без заробку. Але адыграўся

The Register расказвае гісторыю чытача на імя «Біл», кліент якога спачатку вырашыў пакінуць яго без грошай, але ў выніку заплаціў значна больш.

Пакінуць каментарый
Праграміст вылічыў менеджара, які крадзе грошы ў кліента, і застаўся без заробку. Але адыграўся

The Register расказвае гісторыю чытача на імя «Біл», кліент якога спачатку вырашыў пакінуць яго без грошай, але ў выніку заплаціў значна больш.

Справа была ў 1990-х гадах. Біл напісаў простую праграму складскога ўліку для крамы гаспадарчых тавараў. Кліент паскардзіўся, што сістэма не працуе, паколькі ў ёй нібыта ў наяўнасці былі тавары, якія насамрэч адсутнічалі на паліцах.

Каб знайсці прычыну праблемы, айцішнік праверыў інвойсы і дакументацыю крамы па дастаўках. Так ён вылічыў менеджара склада, які краў тавары, не адзначаючы ў праграме, а грошы ад незаконнага продажу клаў сабе ў кішэню. Біл падзяліўся высновамі з гаспадаром крамы і тым, што яны пацвярджалі карэктнасць праграмы. Той не стаў слухаць і, махаючы перад Білам трыма дыскетамі з софтам, заявіў, што не збіраецца плаціць £400 за непрацуючыя жалязякі. Але ў выніку пагадзіўся выкласці за працу праграміста палову сумы.

Біл дадаў, што павінен унесці адное фінальнае змяненне ў код. Але змаўчаў, што яно будзе ў апошні дзень кожнага месяца выдаляць усю інфармацыю з камп’ютара, на якім стаяла яго праграма ўліку запасаў.

Калі гэта адбылося, кліент звярнуўся па дапамогу да Біла, які ўзяўся дапамагчы, але з перадаплатай у £150. Выпраўленне займала ўсяго адзін радок кода, але ён паказаў перад кліентам вялікую працу, і ўсё аднавіў да абеду. У наступны месяц усё паўтарылася, і Біл зноў усё паправіў па перадаплаце. Тады ўладальнік крамы вырашыў, што праблема ў старых камп’ютарах, і купіў новыя. Біл падумаў, што на гэтым іх «супрацоўніцтва» скончыцца, але кліент патэлефанаваў і папрасіў усталяваць праграму на новыя камп’ютары. Што той з радасцю зрабіў — па той жа самай перадаплаце. Колькі яшчэ часу Біл працягваў дапамагаць кліенту, выданне не ўдакладняе.

Британец хочет отсудить у государства £500 млн за то что ему не дают найти на свалке выброшенные биткоины
Британец хочет отсудить у государства £500 млн за то, что ему не дают найти на свалке выброшенные биткоины
По теме
Британец хочет отсудить у государства £500 млн за то, что ему не дают найти на свалке выброшенные биткоины
«Пока принтер не заработает из страны не уедете». Программист оказался заложником в Африке из-за древней техники
«Пока принтер не заработает, из страны не уедете». Программист оказался заложником в Африке из-за древней техники
По теме
«Пока принтер не заработает, из страны не уедете». Программист оказался заложником в Африке из-за древней техники

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.