«Яны не разумеюць, як іх не любяць»: кіраўнік Palantir раскрытыкаваў ШІ-культуру Сіліконавай даліны
Генеральны дырэктар Palantir Алекс Карп у інтэрв’ю CNBC раскрытыкаваў лідараў вядучых ШІ-лабараторый за адсутнасць самаіроніі, адарванасць ад рэчаіснасці і насаджэнне таго, што ён назваў «гіпер-рэлігіяй гіпер-аптымізму».
Генеральны дырэктар Palantir Алекс Карп у інтэрв’ю CNBC раскрытыкаваў лідараў вядучых ШІ-лабараторый за адсутнасць самаіроніі, адарванасць ад рэчаіснасці і насаджэнне таго, што ён назваў «гіпер-рэлігіяй гіпер-аптымізму».
На думку Карпа, Сіліконавая даліна загразла ў веры ва ўласную выключнасць і зусім не заўважае росту незадавальнення ў грамадстве: «Яны не разумеюць, наколькі яны непрыемныя для публікі. Я казаў ім пра гэта. Магчыма, мне не варта было гэтага рабіць. Я не кажу, што асабіста мне яны непрыемныя — насамрэч, некаторыя з найлепшых і найбольш цікавых размоваў у бізнесе ў мяне адбываліся менавіта падчас пасядзелак з некаторымі з іх: Сэмам [Альтманам], Дарыё [Амадэем] ды іншымі. Пагутарыць з Дарыё — гэта наогул выдатна праведзены час».
Тым не менш, Карп лічыць падыход ШІ-гігантаў да бізнесу дэструктыўным, абвінавачваючы іх у тым, што яны прадаюць кліентам абяцанні замест рабочых тэхналогій. Лабараторыі вераць, што ім «неабавязкова вырашаць вашу праблему сёння», бо яна неяк вырашыцца заўтра.
«Яны вераць, што самі вырашаць усе праблемы — сапраўдныя, мінулыя і будучыя, у тым тыя, якія яны самі ствараюць, але не прызнаюць гэтага, — у тым саму чалавечую прыроду», — адзначыў Карп.
І дадаў: «Я лічу, што нам патрэбен рай на зямлі проста цяпер, а не рай праз 20 гадоў. У гэтых пытаннях мы разыходзімся».
Кіраўнік Palantir раскрытыкаваў і самі ШІ-прадукты за тое, што яны «вельмі дарагія» і «не працуюць так, як чакаюць кліенты». Асобна ён прайшоўся па спробах Google і OpenAI скапіраваць бізнес-мадэль Palantir з адпраўкай інжынераў непасрэдна да кліентаў (forward-deployed model). Структуру OpenAI Deployment Company Карп назваў «поўным фарсам», дадаўшы, што пакуль у гігантаў гэта атрымліваецца з рук вон дрэнна.
«Большасць з іх проста чыляць за сваім латэ, пачытваючы даклад пра рэчы, у тэхнічным пытанні якіх яны зусім нічога не цямяць», — растлумачыў Карп.
Ягоная крытыка прагучала на фоне больш шырокага трэнду: ШІ-лідараў усё часцей асвісцваюць на публічных мерапрыемствах (напрыклад, на выпускных ва ўніверсітэтах). Прэзідэнт Microsoft Брэд Сміт ужо назваў гэта «моцным трывожным званком для ўсяго тэхасектара».
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.