ІТ-кампанія заваблівае на працу «бронню ад частковай мабілізацыі»
У LinkedIn заўважаны пост-вакансія ад расійскай кампаніі з абяцаннем «броні» для айцішнікаў. Меркаванні спецыялістаў у каментарах падзяліліся.
У LinkedIn заўважаны пост-вакансія ад расійскай кампаніі з абяцаннем «броні» для айцішнікаў. Меркаванні спецыялістаў у каментарах падзяліліся.
У LinkedIn заўважаны пост-вакансія ад расійскай кампаніі з абяцаннем «броні» для айцішнікаў. Меркаванні спецыялістаў у каментарах падзяліліся.
— У нашую акрэдытаваную ІТ-кампанію, дзе вы можаце атрымаць «бронь» ад частковай мабілізацыі, неабходныя ІТ-спецыялісты, — напісаў кіраўнік рэкрутынгавага аддзела гэтай самай кампаніі. І прымацаваў спіс вакансій.
Большасць каментатараў не лічыць прапанову прывабнай, бо гарантый няма.
— Людзі: шукаюць высокааплатную працу, спрабуюць выбудоўваць кар’еру, хочуць купіць BMW, кватэру, уладкаваць дзяцей у прыватную школу і злятаць у адпачынак. Расійскія працадаўцы: вось ежа, кава і бронь ад мабілізацыі, — піша адзін з каментатараў.
— Так сабе вакансія: прыходзь, а то заграбуць. Адмоўную матывацыю звычайна выкарыстоўваюць тыя, з кім звязвацца ў прынцыпе не варта, — выказваецца іншы.
Пазіцыя самога аўтара: «Кожны можа рабіць што хоча. Хоча — едзе, хоча — застаецца. Мы даем магчымасць адчуць сябе больш упэўнена, калі вырашыў застацца. Квіткі на Aviasales яшчэ прадаюцца, самакатаў у крамах таксама поўна».
Ёсць таксама і тыя, хто лічыць ідэю выдатнай і хваліць кампанію.
The Bell разбіраўся з умовамі, на якіх прадстаўнікі ІТ-галіны могуць прэтэндаваць на бронь. Ёсць загад расійскага Мінцыфры з пералікам 195 спецыяльнасцей, якім рэкамендаваная адтэрміноўка ад мабілізацыі. Аднак:
«Камерсант» паводле базы рэзюмэ hh.ru ацаніў долю айцішнікаў без профільнай адукацыі на рынку працы — такіх дзве траціны. А доля персаналу з «відавочна профільнай» адукацыяй у асобных буйных кампаніях, як лічыць выданне, — 20%.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Новая дикая реальность российского it