Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Расіі прыдумалі панятак «малая тэхналагічная кампанія», каб спрасціць ім доступ да дзяржпадтрымкі

Мінэканамразвіцця Расіі распрацавала праект федэральнага закона, у якім сфармуляваны панятак «малая тэхналагічная кампанія» і крытэры яе вызначэння, піша «Камерсант».

1 каментарый

Мінэканамразвіцця Расіі распрацавала праект федэральнага закона, у якім сфармуляваны панятак «малая тэхналагічная кампанія» і крытэры яе вызначэння, піша «Камерсант».

Да такіх прапануецца адносіць камерцыйныя арганізацыі, што ствараюць і (або) прымяняюць пры распрацоўцы і (або) вытворчасці прадукцыі вынікі інтэлектуальнай дзейнасці. Вызначаць такія кампаніі будуць паводле чатырох крытэраў: аб’ём выручкі, від эканамічнай дзейнасці, навукова-тэхнічны патэнцыял і ўмовы рэалізацыі навукова-тэхнічнай або вытворча-камерцыйнай дзейнасці. Па меры росту выручкі будуць павышацца патрабаванні да апошняга крытэру.

Канкрэтныя значэнні паказчыкаў будзе замацоўваць урад — як і тыя цэнтры экспертызы, што будуць правяраць даныя.

«Упэўненыя, што неабходна акцэнтаваць увагу на невялікіх кампаніях, якія распрацоўваюць тэхналогіі або высокатэхналагічную прадукцыю для канкурэнтнага рынку», — адзначыў намеснік міністра эканамічнага развіцця Максім Калеснікаў.

Даручэнне ўкараніць панятак «тэхналагічная кампанія» ў заканадаўства даў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках абмеркавання тэхналагічнай павесткі ў рамках Рады па стратэгічным развіцці і нацыянальных праектах.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
0

"господдержка" - такое сладкое слово.... ммм.... почти как "сосиска" для студента. Но даже лучше.