«Машына, якая кажа скончыць жыццё самагубствам»: у Лондане з'явілася фейкавая рэклама OpenAI
У Лондане мастак Дарэн Кален размясціў у вагонах метро фальшывыя аб’явы ў стылі OpenAI, каб звярнуць увагу на рызыкі выкарыстання чат-ботаў падлеткамі.
У Лондане мастак Дарэн Кален размясціў у вагонах метро фальшывыя аб’явы ў стылі OpenAI, каб звярнуць увагу на рызыкі выкарыстання чат-ботаў падлеткамі.
У Лондане мастак Дарэн Кален размясціў у вагонах метро фальшывыя аб’явы ў стылі OpenAI, каб звярнуць увагу на рызыкі выкарыстання чат-ботаў падлеткамі.
Плакаты імітавалі мінімалістычны стыль кампаніі і змяшчалі востры надпіс: «Так, мы стварылі машыну, якая кажа падлеткам скончыць жыццё самагубствам. Але — магчыма, яна таксама дапаможа ім з хатнім заданнем».
Кален апублікаваў фатаграфіі плакатаў у X. На сваім сайце мастак растлумачыў, што акцыя павінна папярэдзіць пра рызыкі інтэграцыі ChatGPT у школах.
On the tube pic.twitter.com/bf70OkdVs7
— Spelling Mistakes Cost Lives (@darren_cullen) May 21, 2026
Аператар лонданскага метро Transport for London ужо заявіў, што плакаты не былі ўзгодненыя. У ведамстве назвалі іх «несанкцыянаванай расклейкай» і паведамілі, што яны будуць выдаленыя.
Акцыя прайшла на фоне спрэчак аб бяспецы чат-ботаў для падлеткаў і людзей ва ўразлівым стане. Выкарыстанне ChatGPT фігуравала ў судовых і журналісцкіх матэрыялах, звязаных з некалькімі смерцямі, у тым самагубствы. Падобныя прэтэнзіі гучалі і ў адрас іншых ШІ-сервісаў, у тым Gemini і Character.AI.
Адзін з самых вядомых выпадкаў звязаны з 16-гадовым Адамам Рэйнам з Каліфорніі. Ягоная сям’я падала іск супраць OpenAI, сцвярджаючы, што працяглыя зносіны падлетка з ChatGPT паўплывалі на ягоны стан перад смерцю. Паводле дадзеных Futurism, матэрыялы перапіскі паказвалі, што падлетак абмяркоўваў з чат-ботам суіцыдальныя думкі, а сістэма ў асобных адказах не накіравала яго да блізкіх або экстраннай дапамогі.
У публічных заявах OpenAI выказвала спачуванне пацярпелым сем’ям і падкрэслівала, што працуе над бяспекай прадуктаў. Аднак у судзе кампанія сцвярджала, што смерць Рэйна была звязаная з «няправільным, несанкцыянаваным, непрадугледжаным, непрадказальным і/або неналежным выкарыстаннем ChatGPT».



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.