Маск абвясціў «амністыю» для заблакаваных акаўнтаў Twitter
Кіраўнік кампаніі абвясціў, што ад наступнага тыдня сацсетка пачне аднаўляць большасць раней заблакаваных акаўнтаў.

Бізнэсовец падвёў вынікі апытання карыстальнікаў. У галасаванцы бралі ўдзел больш за 3 мільёны карыстальнікаў. За «агульную амністыю заблакаваным акаўнтам, пры ўмове, што яны не парушалі закону або не займаліся абуральным спамам», выказаліся 72,4% тых, хто галасаваў. Супраць былі 27,6%.
«Людзі выказаліся. Амністыя пачынаецца на наступным тыдні. Vox Populi, Vox Dei», — напісаў Маск у Twitter. Раней кіраўнік кампаніі абвясціў пра аднаўленне акаўнта былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, у апытанні ўзялі ўдзел 15 мільёнаў чалавек. За разблакаванне профілю Трамп прагаласавала 51,8%.
Паводле даных CNN, Маск аднавіў акаўнты і іншых часова заблакаваных карыстальнікаў, у тым ліку — кансерватыўнага канадскага падкастара Джордана Пітэрсана, правага сатырычнага сайта Babylon Bee, коміка Кэці Грыфін і сябра палаты прадстаўнікоў Марджары Тэйлар Грын.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.