Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск хоча перавабіць вінаватага ў няўдалым перавароце ў OpenAI

Будучыня навуковага кіраўніка OpenAI Іллі Суцкевера пасля яго спробы ссунуць Сэма Альтмана з пасады гендырэктара застаецца пад пытаннем.

1 каментарый
Маск хоча перавабіць вінаватага ў няўдалым перавароце ў OpenAI

Будучыня навуковага кіраўніка OpenAI Іллі Суцкевера пасля яго спробы ссунуць Сэма Альтмана з пасады гендырэктара застаецца пад пытаннем.

Неўзабаве пасля няўдалага перавароту ў кампаніі і вяртання Альтмана Суцкевер не ўвайшоў у новую раду дырэктараў. Хоць сам Альтман заявіў, што не трымае зла на калегу, крыніцы Bussiness Insider заяўляюць, што яго будучыня ў кампаніі туманная — і кіраўніцтва OpenAI вырашае, ці застанецца Суцкевер на сваёй пасадзе.

Пра яго далейшую кар’еру нечакана напісаў Ілан Маск. Уладальнік кампаніі-канкурэнта OpenAI і былы сябра праўлення стартапа лічыць, што Суцкевер мае працаваць у Tesla. «Або ў xAI», — напісаў Маск у X. Мільярдэр запусціў свой АІ-стартап у ліпені і актыўна наймае былых супрацоўнікаў Google і Microsoft.

Пасля таго, як кіраўніцтва OpenAI звольніла Альтмана, Маск абараніў Суцкевера, напісаўшы: «У Іллі добры маральны компас, і ён не імкнецца да ўлады. Ён не стаў бы прадпрымаць такіх радыкальных мер, калі б не адчуваў у гэтым абсалютнай неабходнасці». У адным з нядаўніх інтэрв’ю бізнэсовец назваў Суцкевера «апорным звяном» поспеху OpenAI.

У 2015 годзе Маск і Альтман пераканалі Суцкевера пакінуць Google і далучыцца да стварэння OpenAI. У 2018 годзе Маск пакінуў раду дырэктараў стартапа пасля таго, як іншыя адхілілі яго план паглынання кампаніі.

Регуляторы США и Великобритании расследуют связь Microsoft и OpenAI. Их подозревают в контроле над ИИ-рынком
Регуляторы США и Великобритании расследуют связь Microsoft и OpenAI. Их подозревают в контроле над ИИ-рынком
По теме
Регуляторы США и Великобритании расследуют связь Microsoft и OpenAI. Их подозревают в контроле над ИИ-рынком
OpenAI перенесла запуск GPT Store с кастомными версиями чат-бота на 2024 год
OpenAI перенесла запуск GPT Store с кастомными версиями чат-бота на 2024 год
По теме
OpenAI перенесла запуск GPT Store с кастомными версиями чат-бота на 2024 год
Альтман пусціў Microsoft у раду дырэктараў OpenAI але без права голасу
Альтман пусціў Microsoft у раду дырэктараў OpenAI, але без права голасу
Па тэме
Альтман пусціў Microsoft у раду дырэктараў OpenAI, але без права голасу

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Жало точит под видом благодетеля.