Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск «наехаў» на ўлады Сан-Францыска — яны зацікавіліся спальнямі ў офісе Twitter

Маск раскрытыкаваў улады Сан-Францыска за расследаванне, якое было распачатае пасля навін пра з’яўленне спальных памяшканняў у штаб-кватэры Twitter. Мільярдэр лічыць, што кампанію цкуюць за тое, што яна клапоціцца пра супрацоўнікаў.

1 каментарый

Апошнімі тыднямі некалькі канферэнц-залаў Twitter былі пераабсталяваныя ў пакоі адпачынку з неабходнай мэбляй, напрыклад, столікамі ля ложкаў і фатэлямі. У кампаніі знікла патрэба ў ранейшай колькасці канферэнц-залаў пасля масавых звальненняў і адставак, якія адбыліся ад моманту ўгоды з Маскам пры канцы кастрычніка.

У дэпартаменце, які займаецца інспекцыяй будынкаў, мясцоваму выданню San Francisco Chronicle сказалі, што напярэдадні атрымалі скаргу на спальні ў офісе Twitter і што правядуць там праверку на парушэнне будаўнічых нормаў.

«То-бок улады Сан-Францыска цкуюць кампаніі за тое, што яны паставілі ложкі для стомленых супрацоўнікаў, замест таго, каб упільноўваць дзяцей ад фентанілу. Такія ў вас прыярытэты», — адзначыў бізнэсовец.

Да твіту ён прымацаваў нядаўні артыкул таго ж выдання пра дзіця, якое знайшло апіоід на гульнявой пляцоўцы і ледзь не памерла. Той выпадак пракаментавала мэр горада Лондан Брыд — сказала, што трэба папрацаваць над бяспекай грамадскіх месцаў і прыцягнуць прадаўцоў наркотыку да адказнасці.

Яшчэ да закрыцця ўгоды з Twitter у Маска была ідэя ператварыць офіс Twitter у прытулак для бяздомных, бо супрацоўнікі перайшлі на аддаленую працу і больш не з’яўляюцца ў офісе. Але потым прадпрымальнік аддаленую працу скасаваў.

Перажываць трансфармацыю Twitter на добраахвотных пачатках дапамагаюць супрацоўнікі Tesla і Boring Company, якія ўзначальвае Маск, — яны ўзялі на сябе некаторыя задачы ў сацсетцы. Адзначаецца, што спальныя пакоі маглі быць зробленыя для іх.

Маск столькі назвальняў памылкова што эйчары Twitter завялі асобную катэгорыю для рэанбордзінгу
Маск столькі назвальняў памылкова, што эйчары Twitter завялі асобную катэгорыю для рэанбордзінгу
Па тэме
Маск столькі назвальняў памылкова, што эйчары Twitter завялі асобную катэгорыю для рэанбордзінгу
Маск арганізаваў спальні для супрацоўнікаў у офісе Twitter у Сан-Францыска
Маск арганізаваў спальні для супрацоўнікаў у офісе Twitter у Сан-Францыска
Па тэме
Маск арганізаваў спальні для супрацоўнікаў у офісе Twitter у Сан-Францыска
Маск паказаў канцэпцыю Twitter 2.0 — і зноў наймае
Маск паказаў канцэпцыю Twitter 2.0 — і зноў наймае
Па тэме
Маск паказаў канцэпцыю Twitter 2.0 — і зноў наймае

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3

Главное что возле рабочих мест наручники не появились) для удобства сотрудников))