Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай брыдотай»
Бізнесмен публічна раскрытыкаваў ключавы падатковы законапраект прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Яго выказванні сведчаць пра паглыбленне разрыву паміж Маскам і Трампам, што можа падштурхнуць рэспубліканцаў выступіць супраць законапраекта.
Бізнесмен публічна раскрытыкаваў ключавы падатковы законапраект прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Яго выказванні сведчаць пра паглыбленне разрыву паміж Маскам і Трампам, што можа падштурхнуць рэспубліканцаў выступіць супраць законапраекта.
«Мне шкада, але я больш не магу гэта трываць. Гэты велізарны, абуральны законапраект аб дзяржаўных выдатках, нашпігаваны распілам бюджэту, — агідная брытота. Ганьба тым, хто прагаласаваў за яго: вы ведаеце, што зрабілі няправільна. Вы гэта ведаеце», — напісаў Маск у сваім акаўнце ў X.
I’m sorry, but I just can’t stand it anymore.
This massive, outrageous, pork-filled Congressional spending bill is a disgusting abomination.
Shame on those who voted for it: you know you did wrong. You know it.
Бізнесмен заявіў, што законапраект павялічыць федэральны дэфіцыт да $2,5 трыльёна, дадаўшы, што дакумент «значна павялічыць і без таго велізарны бюджэтны дэфіцыт і абцяжарыць грамадзян Амерыкі непасільным доўгам». Маск папярэдзіў, што «Кангрэс вядзе Амерыку да банкруцтва», паўтарыўшы сваё ранейшае меркаванне, што законапраект можа быць альбо вялікім, альбо прыгожым, але не тым і другім адначасова.
Трамп называе сваю падатковую ініцыятыву «вялікім прыгожым законам». Дакумент прадугледжвае падаўжэнне падатковых ільгот, уведзеных яшчэ ў 2017 годзе, і павелічэнне выдаткаў на абарону і ахову межаў ЗША. Раней законапраект быў прыняты Палатай прадстаўнікоў з перавагай у адзін голас. Сенат мае намер прагаласаваць за законапраект да 4 ліпеня.
Каментары Маска прагучалі пасля яго сыходу з Белага дому на мінулым тыдні, дзе ён узначальваў Дэпартамент эфектыўнасці ўрада з місіяй скарачэння дзяржаўных выдаткаў. Мільярдэр сцвярджае, што законапраект падрывае гэтыя намаганні, уганяючы ЗША ў яшчэ большую запазычанасць. Бюджэтнае ўпраўленне Кангрэса і незалежныя аналітыкі заяўляюць, што законапраект можа значна павялічыць бюджэтны дэфіцыт, хоць прадстаўнікі Белага дому лічаць, што эканамічны рост ад падатковых ільгот кампенсуе выдаткі.
Лідары рэспубліканцаў выказалі пярэчанні. Спікер Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан, які ў панядзелак больш за 20 хвілін размаўляў з Маскам па тэлефоне, абараняў законапраект як «вельмі важны пачатак», якое выконвае перадвыбарчыя абяцанні за кошт пастаянных падатковых і расходных скарачэнняў. «З усёй павагай, мой сябар Ілан глыбока памыляецца», — сказаў Джонсан журналістам. Лідар большасці ў Сенаце Джон Тун заявіў: «Мы будзем рухацца наперад на поўнай хуткасці».
«Мне жаль, но я больше не могу это выносить. Этот огромный, возмутительный законопроект о государственных расходах, напичканный распилом бюджета, — отвратительная мерзость. Позор тем, кто проголосовал за него: вы знаете, что поступили неправильно. Вы это знаете», — написал Маск в своем аккаунте X.
Любителям Маска и Трампа посвящается... Аж интересно, кто из них теперь по мнению их фанатов "соевый левачок с крашенными подмышками". 😂
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 чэрвеня 2025, 12:16
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Любителям Маска и Трампа посвящается... Аж интересно, кто из них теперь по мнению их фанатов "соевый левачок с крашенными подмышками". 😂
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 чэрвеня 2025, 12:16
очередной жабогадюкинг
Я не читал этот "big beautiful bill" но думаю там Трамп тоже написал что если бы он был президентом, то такого долга бы небыло...