Маск назваў новую версію, чаму не ўключыў Starlink на просьбу Украіны ў Крыме

Ілан Маск /watch?v=tKqJ5-kkUGk&t=441s" target="_blank" rel="noopener">заявіў, што адмовіўся ўключаць спадарожнікавую сувязь Starlink у Крыме праз санкцыі ЗША супраць Расіі. Паводле слоў мільярдэра, для гэтага яму быў неабходны дазвол амерыканскіх уладаў.

1 каментарый

«Прычына, з якой [Starlink] быў выключаны, насамрэч першапачаткова палягала ў тым, што ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі. Санкцыі ўключаюць Крым, і нам не дазволена запускаць злучэнне ў падсанкцыйнай краіне без відавочнага дазволу амерыканскага ўрада, якога ў нас не было», — сказаў Маск на тэхналагічнай канферэнцыі All-In Summit.

«Калі б у мяне быў прамы ўказ уключыць сістэму ад прэзідэнта ЗША, я б зрабіў гэта, але такога ўказа не паступала», — дадаў гендырэктар SpaceX.

Маск отключил Starlink возле Крыма, чтобы сорвать украинскую атаку на российский флот и предотвратить «маленький Перл-Харбор»
По теме
Маск отключил Starlink возле Крыма, чтобы сорвать украинскую атаку на российский флот и предотвратить «маленький Перл-Харбор»

Тыдзень таму тэлеканал CNN паведаміў, што ў 2022 годзе Ілан Маск распарадзіўся адключыць Starlink побач з Крымам, каб сарваць атаку ўкраінскіх вайскоўцаў на расійскі флот.

Маск у адказ заявіў, што Starlink і раней не працаваў у Крыме. Бізнэсовец прызнаў, што адхіліў просьбу ўкраінскіх вайскоўцаў уключыць Starlink, каб забяспечыць пралёт дронаў да Севастопаля для атакі на расійскі флот.

«Калі б я выканаў іх просьбу, SpaceX аказалася б беспасярэдне замяшанай у буйным ваенным акце і эскалацыі канфлікту», — апраўдваўся Маск.

Маск прокомментировал обвинения в срыве украинской атаки на Чёрном море
По теме
Маск прокомментировал обвинения в срыве украинской атаки на Чёрном море
У Сенаце ЗША запатрабавалі расследаваць зрыў Маскам украінскай аперацыі ў Крыме
Па тэме
У Сенаце ЗША запатрабавалі расследаваць зрыў Маскам украінскай аперацыі ў Крыме
Маск оправдывается за голосование про «чей Крым»
По теме
Маск оправдывается за голосование про «чей Крым»

Читать на dev.by