Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск больш не найбагацейшы чалавек у свеце. А самы багаты — не айцішнік

Ілан Маск саступіў першае месца ў топе мільярдэраў паводле версіі Forbes французскаму прадпрымальніку і кіраўніку кампаніі-ўладальніцы Louis Vuitton Бернару Арно.

2 каментарыя

У сераду выданне ацаніла багацце амерыканскага бізнэсоўца ў $185,7 млрд — гэта ўсяго на $0,1 млрд менш, чым у Арно.

За гэты год Маск «збяднеў» больш як на $100 млрд. Гэта звязана з моцным падзеннем каціровак Tesla, акцыі якой складаюць ільвіную долю Маскавага багацця.

У сераду паперы аўтавытворцы патаннелі на 4%. Ад пачатку года кампанія страціла амаль 57% рынкавай капіталізацыі і цяпер каштуе крыху больш за $541 млрд. Многіх інвестараў турбуе тое, што гендырэктар Tesla пераключыў сваю ўвагу на нядаўна набытую ім сацсетку Twitter.

Пры гэтым у рэйтынгу мільярдэраў ад Bloomberg па-ранейшаму лідзіруе Маск, а яго багацце аналітыкі ацэньваюць на $179 млрд — на $14 млрд больш, чым у Бернара Арно.

Маск стаў найбагацейшым на планеце летась, абышоўшы заснавальніка Amazon Джэфа Безаса.

Група кампаній Louis Vuitton Moët Hennessy, якую ўзначальвае Арно, аб’ядноўвае каля 70 модных і касметычных брэндаў. Яе ацэнка — $376 млрд.

Маск отправит Безосу серебряную медальку и огромную цифру 2 в честь возвращения на вершину списка богачей Forbes
Маск отправит Безосу серебряную медальку и огромную цифру 2 в честь возвращения на вершину списка богачей Forbes
По теме
Маск отправит Безосу серебряную медальку и огромную цифру 2 в честь возвращения на вершину списка богачей Forbes

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

$185,7 млрд
а в Африке до сих пор нет воды

Успешный Джавист
Успешный Джавист счастлив в каменной норке
0

Не потому, что кто-то жадный, а потому, что никаких 185.7 млрд не хватит провести воду в пустыню. И два — всем там нас*ать, живут себе спокойно так всю жизнь, им ничего от вас не нужно.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 снежня 2022, 00:02