Маск паабяцаў зрабіць бясплатным API Twitter для ботаў з «добрым кантэнтам»
Кіраўнік кампаніі Ілан Маск заявіў, што доступ застанецца бясплатным для ботаў, якія «даюць добры кантэнт бясплатна».
Кіраўнік кампаніі Ілан Маск заявіў, што доступ застанецца бясплатным для ботаў, якія «даюць добры кантэнт бясплатна».
Кіраўнік кампаніі Ілан Маск заявіў, што доступ застанецца бясплатным для ботаў, якія «даюць добры кантэнт бясплатна».
Раней Twitter паведаміў, што ад 9 лютага адключыць бясплатны доступ да свайго API. Афіцыйна цану за доступ не раскрывалі, карыстальнікі дзяліліся скрыншотамі з цэнамі ад $149 да $2499. Маск удакладніў, што бясплатным доступ будзе з абмежаваннямі, API можна будзе выкарыстоўваць толькі для запісу. Таксама невядома, што значыць «добры кантэнт».
Карыстальнікі і распрацоўшчыкі засталіся незадаволеныя навіной пра платны API. Боты для Twitter прапаноўвалі розныя інструменты карыстальнікам: публікавалі фатаграфіі выпадковых месцаў, паказвалі, на якіх карыстальнікаў падпісваюцца знакамітасці, дазвалялі вылічыць верагоднасць таго, што карыстальнік — бот. Некаторыя распрацоўшчыкі заявілі, што не змогуць плаціць за API і адключыць ботаў.
Раней у студзені карыстальнікі скардзіліся, што іншыя кліенты Twitter перасталі працаваць. Пазней кампанія забараніла іншыя кліенты, абнавіўшы пагадненне распрацоўшчыкаў. Некаторыя сэрвісы закрыліся, напрыклад, Tweetbot. Распрацоўшчык сэрвісу — кампанія Tapboots — выпусціў кліент для сацсеткі Mastodon, якую называюць канкурэнтам Twitter.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.