Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск святкуе перамогу: суд заблакаваў закон Каліфорніі пра дыпфэйкі

Акруговы суд ЗША заблакаваў адзін з новых законаў Каліфорніі, які забараняе распаўсюджваць дыпфэйкі пра кандыдатаў у часе перадвыбарных кампаній.

1 каментарый

Раней закон AB 2839 падпісаў губернатар штата Гэвін Ньюсам. Дакумент уваходзіць у пакет з 18 законаў, якія рэгулююць АІ-сферу і ўжо пачалі дзейнічаць у Каліфорніі. Патрабаванні AB 2839 тычацца карыстальнікаў, якія публікуюць дыпфэйкі і могуць падмануць выбаршчыкаў наконт будучых выбараў.

Падставай для забароны стаў пазоў карыстальніка X Крыстафера Корса, які стварыў дыпфэйк Камалы Харыс і апублікаваў яго ў сацсетцы. Ролік перапосціў Ілан Маск, а пасля прыняцця закона зрабіў гэта паўторна, напісаўшы: «Губернатар Каліфорніі толькі што, у парушэнне канстытуцыі ЗША, зрабіў гэтае парадыйнае відэа незаконным. Будзе шкада, калі яно стане вірусным».

Адвакат Корса заявіў, што дыпфэйк Харыс — сатыра, якая мае быць абароненая Першай папраўкай да канстытуцыі ЗША, што гарантуе свабоду слова. Суд пастанавіў, што штат не мае права прымушаць карыстальнікаў выдаляць дыпфэйкі, прысвечаныя выбарам, і прыпыніў дзеянне AB 2839, за выключэннем аўдыяпаведамленняў.

«Амаль любы зменены ў лічбавым выглядзе кантэнт, паказаны адвольнай асобе ў інтэрнэце, можа лічыцца шкодным. Напрыклад, згенераваныя АІ прыблізныя лічбы яўкі выбаршчыкаў могуць лічыцца ілжывым кантэнтам, які абгрунтавана падрывае давер да вынікаў выбараў у адпаведнасці з гэтым законам», — сказана ў пастанове суда.

Суддзя Джон Мендэс падкрэсліў, што AB 2839 «абапіраецца на розныя суб’ектыўныя тэрміны», а многія «шкодныя» выявы, паказаныя розным асобам, у выніку могуць не паўплываць на выбарчыя перспектывы або ўвогуле не падарваць даверу да выбараў».

Губернатар Каліфорніі наклаў вета на спрэчны законапраект аб рэгуляванні АІ
Губернатар Каліфорніі наклаў вета на спрэчны законапраект аб рэгуляванні АІ
Па тэме
Губернатар Каліфорніі наклаў вета на спрэчны законапраект аб рэгуляванні АІ
В Южной Корее ввели уголовную ответственность за просмотр и хранение сексуальных дипфейков
В Южной Корее ввели уголовную ответственность за просмотр и хранение сексуальных дипфейков
По теме
В Южной Корее ввели уголовную ответственность за просмотр и хранение сексуальных дипфейков
Google змагаецца з АІ-праграмамі якія ствараюць дыпфэйкі-нюдсы
Google змагаецца з АІ-праграмамі, якія ствараюць дыпфэйкі-нюдсы
Па тэме
Google змагаецца з АІ-праграмамі, якія ствараюць дыпфэйкі-нюдсы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
1

Очень хорошо что заблокировали эту левацкую попытку цензуры.
Разделение власти работает как задумано.