Маск прызнаў, што памыляўся наконт аўтапілота Tesla
Ілан Маск прызнаў, што аўтамабілі Tesla з апаратным забеспячэннем Hardware 3 маюць патрэбу ў абнаўленні для падтрымкі цалкам беспілотнага кіравання, нягледзячы на тое, што раней кампанія сцвярджала пра наяўнасць неабходнага абсталявання.
Ілан Маск прызнаў, што аўтамабілі Tesla з апаратным забеспячэннем Hardware 3 маюць патрэбу ў абнаўленні для падтрымкі цалкам беспілотнага кіравання, нягледзячы на тое, што раней кампанія сцвярджала пра наяўнасць неабходнага абсталявання.
Доўгі час Маск сцвярджаў, што аўтамабілі Tesla маюць неабходнае абсталяванне для падтрымкі беспілотнага кіравання. Цяпер бізнэсовец прызнаў, што аўтамабілі Tesla, абсталяваныя Hardware 3, маюць патрэбу ў абнаўленні, перш чым яны змогуць падтрымліваць софт для рэжыму аўтапілота, які кампанія ўсё яшчэ распрацоўвае.
Гаворка вядзецца пра аўтамабілі з Hardware 3, прададзеныя ў перыяд ад 2019 да 2023 года. Яны аснашчаныя старэйшай версіяй камп’ютара, якая кіруе праграмным забеспячэннем дапамогі кіроўцу Full Self-Driving (Supervised).
Маск адзначыў, што абнаўленне Hardware 3 будзе «балючым і цяжкім, але мы гэта зробім». Кампанія неаднаразова адмаўлялася ад сваёй заявы 2016 года пра тое, што кожны аўтамабіль, які яна вырабляе, мае абсталяванне, неабходнае для цалкам беспілотнага кіравання.
Tesla таксама распрацоўвае беспілотнае праграмнае забеспячэнне для аўтамабіляў з софтам Hardware 4 і плануе запусціць пілотную праграму ў Осціне ў чэрвені. У 2024 годзе даходы Tesla выраслі да $98 мільярдаў, але пастаўкі аўтамабіляў знізіліся да 1,8 мільёна. Кампанія павялічыла выдаткі на АІ і даследаванні. Маск мяркуе, што гэтыя інвестыцыі прывядуць да таго, што Tesla стане самай дарагой кампаніяй у свеце.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
полностью беспилотное вождение (никогда не) будет... к счастью
Будет, вопрос только в том, чтобы выгнать с дорог обычных непредсказуемых водил, которые до сих пор "механику" "чувствуют".