Маск пагадзіўся на бой супраць прэзідэнта Венесуэлы
Венесуэльскі прэзідэнт Нікалас Мадура прапанаваў Ілану Маску пазмагацца з ім у эфіры нацыянальнага тэлебачання. Мільярдэр ужо прыняў выклік і нават паспеў паздзекавацца з апанента, піша Fortune. Нядаўна Мадура пераабраўся на новы тэрмін, але яго абвінавачваюць у падтасоўцы вынікаў.

Мадура прапанаваў Маску пазмагацца ў панядзелак. У лютай прамове ён назваў амерыканскага прадпрымальніка сваім «заклятым ворагам». Палітык таксама заявіў, што сацсетка Маска стварае віртуальную рэальнасць, якую той кантралюе. «Хочаш біцца? Даваць. Ілан Маск, я гатовы. Я не баюся цябе, Ілан Маск», — прагрымеў Мадура і прапанаваў яму самому выбраць месца.
Словы Мадуры адразу завірусіліся ў Х. Маск у адказ на адзін з пастоў па тэме, у якім яго адзначылі, адказаў, што прымае бой. Але пазней дадаў, што Мадура «збаіцца».
Злосць дзейнага прэзідэнта Венесуэлы бізнэсовец справакаваў тым, што асудзіў вынікі выбараў, абвінаваціў Мадуру ў буйной фальсіфікацыі і публічна назваў «дыктатарам». Афіцыйна Мадура перамог з вынікам у 51%, лідар апазіцыі Эдмунда Гансалес набраў 44%, хоць, паводле вынікаў папярэдніх апытанняў, перавага была ў яго.
Маск раней збіраўся біцца ў клетцы з кіраўніком Meta Маркам Цукербергам, але не склалася: мінулым летам Маск скасаваў бой, спаслаўшыся на аперацыю на спіне. Але нядаўна заявіў, што ўсё ж гатовы да паядынку «ў любым месцы, у любы час, па любых правілах».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
🤦♂️