Маск патрабуе закрыць справу пра махлярства з Dogecoin на суму $258 млрд
Адвакаты Маска звярнуліся ў суд з просьбай адхіліць пазоў у рамках справы пра падтрымку крыптавалюты Dogecoin, якая нібыта з’яўляецца фінансавай пірамідай.

Адвакаты ў прашэнні назвалі пазоў інвестараў Dogecoin «мудрагелістай выдумкай» праз «бяскрыўдныя твіты» Маска пра крыптавалюту. Таксама юрысты паказалі, што пазоўнікі не патлумачылі, як менавіта Маск меў намер кагосьці падмануць або якія звязаныя з крыптавалютай рызыкі ён наўмысна хаваў.
«Няма нічога супрацьзаконнага ў тым, каб твітнуць словы падтрымкі або пацешныя фатаграфіі, звязаныя з крыптавалютай, рынкавая капіталізацыя якой па-ранейшаму складае амаль $10 мільярдаў. Суд мае пакласці канец фантазіям пазоўнікаў, адхіліўшы іх скаргу», — гаворыцца ў заяве адвакатаў.
Раней інвестары крыптавалюты Dogecoin абвінавацілі Маска ў тым, што той наўмысна падняў кошт больш як на 36 000% на працягу двух гадоў, а затым спрыяў рэзкаму падзенню курса крыптавалюты. Пазоўнікі абвінавацілі бізнэсоўца ў тым, што яго кампаніі атрымалі велізарны прыбытак за кошт іншых інвестараў.
Шукаеш працу ў ІТ? Заходзь на jobs.dev.by і першым будзь у курсе самых свежых вакансій
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.