Маск прыйшоў у галоўны офіс Twitter з ракавінай
Бізнэсмен наведаў штаб-кватэру сацсеткі, з усяго відаць, для закрыцця ўгоды па куплі Twitter за $44 мільярды.
Бізнэсмен наведаў штаб-кватэру сацсеткі, з усяго відаць, для закрыцця ўгоды па куплі Twitter за $44 мільярды.
Бізнэсмен наведаў штаб-кватэру сацсеткі, з усяго відаць, для закрыцця ўгоды па куплі Twitter за $44 мільярды.
У сацсетках з’явілася відэа, як Маск з’яўляецца ў фае галаўнога офіса з ракавінай у руках. «Уваходжу ў штаб-кватэру Twitter — хай да вас дойдзе», — напісаў бізнэсмен разам з апублікаваным ролікам. Карыстальнікі інтэрпрэтавалі жэст па-рознаму: у каментарах параілі супрацоўнікам Twitter падрыхтавацца, бо Маск раней заяўляў, што штат сацсеткі занадта разадзьмуты. Бізнэсмен плануе скараціць да 75% персаналу кампаніі.
Entering Twitter HQ — let that sink in! pic.twitter.com/D68z4K2wq7
— Elon Musk (@elonmusk) October 26, 2022
У адказ працаўнікі апублікавалі адкрыты ліст, у якім запатрабавалі ад Маска захавання сваіх працоўных месцаў. Таксама бізнэсмен намякнуў на хуткае завяршэнне ўгоды, абнавіўшы апісанне свайго профілю Twitter надпісам «Chief Twit». Прадстаўнікі Twitter пацвердзілі, што бізнэсмен мае наведаць офіс кампаніі ў Сан-Францыска на гэтым тыдні, але падрабязнасцей будучай сустрэчы не раскрылі.
Пры канцы тыдня мінае тэрмін, які даў суд на афармленне ўгоды па куплі Twitter на абгавораных умовах: па цане $54,20 за акцыю кампаніі. Маск паведаміў інвестарам, што мае намер закрыць працэс куплі да пятніцы, 28 кастрычніка. Навіна пра завяршэнне ўгоды прывяла да росту курса акцый Twitter да $53,31 за акцыю, што крыху ніжэй за прапанаваную мільярдэрам цану.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Пишут что пенсионерка с Чернигова опознала свою пропавшую раковину
LOL! Как много им открытий чудных готовит выход в реальный мир.
Я чота пропустил: а маск свитер обратно private сделал что ли? Потому как его тикер с маркета всё, 27го последные данные и дальше тишина.