СМІ: Маск падумвае дадаць у Twitter плацежны сэрвіс і ўвесці платны доступ
Маск працягвае актыўна перабудоўваць сацсетку. Цяпер бізнэсовец задумаўся пра магчымасць платнай платформы і стварэнне аналага WeChat.

Паводле звестак Platformer, падчас адной з нядаўніх сустрэч Маска са сваім дарадцам Дэвідам Саксам абмяркоўвалася магчымасць увядзення платнай падпіскі для атрымання доступу да сацсеткі. Разглядалася ідэя ўвядзення штомесячнага ліміту на бясплатнае выкарыстанне сацсеткі, пасля перавышэння якога карыстальнікам будзе прапаноўвацца аформіць платную падпіску.
Крыніца дадала, што цяпер канчатковае рашэнне гэтага пытання яшчэ не прынятае, таму казаць пра ўвядзенне платнага доступу ў Twitter заўчасна. Раней кіраўніцтва кампаніі змяніла правілы падпіскі Twitter Blue: цяпер за $7,99 на месяц карыстальнікі атрымліваюць сінюю птушку верыфікацыі акаўнта ў сацсетцы.
Паводле звестак The New York Times, Маск на сустрэчы з супрацоўнікамі кампаніі расказаў пра планы ўвесці ў сацсетку плацежны сэрвіс з падлучанымі банкаўскімі картамі і рахункамі, што нагадвае PayPal. Бізнэсовец дадаў, што спадзяецца ператварыць сацсетку ў «праграму для ўсяго» на капыл WeChat.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.