Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4
На тле ашаламляльнай папулярнасці ChatGPT і з’яўлення мноства прадуктаў-канкурэнтаў, група экспертаў у сферы штучнага інтэлекту і прадстаўнікоў ІТ-галіны заклікала на паўгода прыпыніць навучанне АІ-сістэм, якія будуць магутнейшымі за GPT-4, піша Reuters. Адкрыты ліст пра рызыкі такіх тэхналогій для грамадства і цывілізацыі падпісалі Ілан Маск, Стыў Возняк і яшчэ больш за 1100 чалавек.

Ліст складзены некамерцыйнай арганізацыяй Future of Life Institute. Падпісанты заклікаюць паставіць на паўзу распрацоўку прасунутага АІ да таго моманту, пакуль для яго не будуць створаныя, укаранёныя і правераныя экспертамі спецыяльныя пратаколы бяспекі.
«Магутныя АІ-сістэмы мусяць распрацоўвацца толькі тады, калі мы будзем упэўненыя, што яны будуць мець станоўчыя наступствы, а звязаныя з імі рызыкі будуць кіраванымі», — адзначаецца ў лісце.
Таксама ў тэксце гаворыцца пра патэнцыйныя рызыкі, якія нясе занадта прасунуты АІ для грамадства і чалавецтва, у эканамічнай і палітычнай плоскасцях. Распрацоўшчыкаў АІ заклікаюць узаемадзейнічаць з заканадаўцамі і рэгулятарамі.
Чарговая спроба эмацыйна нестабільных алармістаў па спыненні прагрэсу. Зразмела, абсалютна марная. Кітай таксама спыніць распрацоўку? Трызненне несусветнае
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Это какие? Индусятский с хинди и ломанным английским от гугловских индусов? Или может суициидальный от мелкасофта?
у мелкософта тот же chatbotGPT просто свой коммерческий вариант
Чарговая спроба эмацыйна нестабільных алармістаў па спыненні прагрэсу. Зразмела, абсалютна марная. Кітай таксама спыніць распрацоўку? Трызненне несусветнае
Всем подождать, мы ещё не успели разработать свой вариант.