Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск заблакаваў Twitter-акаўнт, які трэкае яго пералёты. Падаў у суд на аўтара

Twitter забаніў акаўнт @elonjet, які адсочваў падарожжы прыватнага самалёта Ілана Маска — хаця пасля куплі кампаніі мільярдэр абяцаў, што ў імя свабоды слова гэтага не зробіць. Прычына блакавання — парушэнне правілаў сацсеткі ў частцы «маніпулявання платформай і спаму». Праз некалькі гадзін быў выдалены і акаўнт аўтара @elonjet Джэка Суіні.

1 каментарый

Акаўнт Суіні налічваў 150 тысяч падпісчыкаў, @elonjet — 500 тысяч.

Акрамя таго, Twitter вычысціў астатнія аналагічныя акаўнты, якія вёў Суіні. Яны адсочвалі самалёты вядомых асоб, у тым ліку Марка Цукерберга, Джэфа Безаса, Кім Кардаш’ян і Дональда Трампа. Усяго такіх акаўнтаў было 34.

Раней Суіні даведаўся ад ананімнага супрацоўніка Twitter, што яго акаўнт знаходзіцца пад «ценявым банам» — калі сацсеткі паніжаюць бачнасць і ахоп пастоў аўтара, але ён пра гэта не ведае. Ён выклаў скрыншот, на якім адная з менеджарак Twitter патрабуе накласці такі бан на Суіні.

Раней Маск спрабаваў падкупіць Суіні і прапаноўваў яму $5 тысяч за выдаленне акаўнта, які, паводле слоў бізнэсоўца, уяўляў пагрозу для яго бяспекі. Суіні ў адказ запытаў $50 тысяч — на аплату вучобы і машыны, але Маск ад такой угоды адмовіўся.

Подросток который трекает Маска уже делает бизнес на своём Twitter-аккаунте
Подросток, который трекает Маска, уже делает бизнес на своём Twitter-аккаунте
По теме
Подросток, который трекает Маска, уже делает бизнес на своём Twitter-аккаунте

Суіні кажа, што працягне весці свае акаўнты на іншых пляцоўках, уключна з Facebook, Instagram, Discord і Mastodon. Карыстальнікі Twitter паведамляюць, што сацсетка ўжо пачала пазначаць спасылкі на старонку Суіні ў Instagram як небяспечныя і блакаваць публікацыі.

Маск з нагоды гэтай сітуацыі адзначыў, што быў бы не супраць, каб інфармацыя пра яго месцазнаходжанне з’яўлялася з некаторай затрымкай. Але тое, што Суіні посціць яго лакацыю ў рэальным часе, ён лічыць пагрозай сваёй фізічнай бяспецы — і бяспецы сваёй сям'і. Мільярдэр дадаў, што ўчора невядомы пераследаваў машыну з яго сынам, думаючы, што там знаходзіцца ён сам. А супраць Суіні пададзены пазоў.

Подросток-авиасталкер отказался от бесплатной Tesla за удаление аккаунта Маска
Подросток-авиасталкер отказался от бесплатной Tesla за удаление аккаунта Маска
По теме
Подросток-авиасталкер отказался от бесплатной Tesla за удаление аккаунта Маска
Подросток который отказался от $5K за аккаунт Маска объяснил почему согласен только на $50K
Подросток, который отказался от $5K за аккаунт Маска, объяснил, почему согласен только на $50K
По теме
Подросток, который отказался от $5K за аккаунт Маска, объяснил, почему согласен только на $50K
Маск заблокировал в соцсетях подростка который трекает его самолёт. Подросток начал получать офферы
Маск заблокировал в соцсетях подростка, который трекает его самолёт. Подросток начал получать офферы
По теме
Маск заблокировал в соцсетях подростка, который трекает его самолёт. Подросток начал получать офферы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Так вот зачем он twitter купил