Маск замяніў птушку на сабаку ў лагатыпе Twitter і гайдануў крыптарынак
Чалавеку 51 год, а жарты як у 13-гадовага падлетка з Reddit, адзначае TechCrunch: учора замест звыклага лагатыпа над кнопкай хатняй старонкі ў сацсетцы Ілана Маска з’явіўся сабака пароды сіба-іну — сімвал Dogecoin, улюбёнай крыптавалюты бізнэсоўца. Карыстальнікі выказалі здагадку, што гэта запознены на колькі дзён першакрасавіцкі жарт.
Тым часам Bloomberg паведамляе, што каціроўкі Dogecoin пасля гэтага жарту ўзляцелі на 30% — ад 7,7 цэнта да 10,2 цэнта.
Раней Маск не раз разгойдваў крыптарынак. Проста цяпер яму пагражае пазоў на $258 млн — яго абвінавачваюць у схеме па прасоўванні Dogecoin. Мінулай пятніцы адвакаты мільярдэра заявілі суду, што тыя твіты — проста жарт.
Калі Маск хацеў прадэманстраваць, што яго пасты не ўплываюць на кошт крыптавалюты, то ён відавочна пацярпеў фіяска. Але магчыма, ён толькі спрабаваў хутка падняць грошай, жартуе TechCrunch — дастаткова зарабіць на падпісцы Twitter Blue і шматпакутнай птушцы верыфікацыі, мабыць, не атрымліваецца.
Читать на dev.by