Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Маці ўсіх зліваў»: найбуйнейшая ўцечка асабістых даных у гісторыі закранула Беларусь

Даследнікі SecurityDiscovery і Cybernews выявілі маштабную ўцечку даных ва ўсім свеце, якая складае 12 ТБ інфармацыі і ахоплівае 26 мільярдаў файлаў.

4 каментарыя
«Маці ўсіх зліваў»: найбуйнейшая ўцечка асабістых даных у гісторыі закранула Беларусь

Даследнікі SecurityDiscovery і Cybernews выявілі маштабную ўцечку даных ва ўсім свеце, якая складае 12 ТБ інфармацыі і ахоплівае 26 мільярдаў файлаў.

Спецыялісты назвалі ўцечку «Маці ўсіх зліваў» і найбуйнейшай у гісторыі. Паводле даных Cybernews, уцечка закранула сотні розных сацсетак і інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку ўрадавыя сайты ЗША, Германіі, Турцыі, Філіпін, Бразіліі і іншых краін. Узломшчыкі пакуль не ідэнтыфікаваныя.

У злітай базе знаходзіцца інфармацыя аб электронных лістах, тэлефонных нумарах, фотаздымках і ўліковых запісах карыстальнікаў з буйных сацсетак (X, Telegram, LinkedIn), сэрвісаў (Adobe, Gmail, Canva). Найбольш пацярпела ад уцечак кітайская сацсетка Tencent QQ, якая страціла паўтара мільярда файлаў асабістых даных карыстальнікаў.

Хакерская атака закранула тры беларускія дамены. Гэта sundays.by (сайт Беларускага пастаўшчыка тавараў для побыту і адпачынку), obana.by (ужо няісны сайт аўкцыёну тавараў са Скандынавіі) і tuts.by (хоць такога сайта не існуе, даследчыкі маглі дадаць лішнюю літару да назвы партала тутбай). Поўны спіс пацярпелых рэсурсаў паказаны тут.

«Гэтая ўцечка — надзвычай небяспечная, паколькі злачынцы могуць выкарыстоўваць выкрадзеную інфармацыю для шырокага спектра нападаў, уключаючы крадзеж асабістых даных, складаныя фішынгавыя схемы, мэтавыя кібератакі і несанкцыянаваны доступ да асабістых і канфідэнцыйных грашовых рахункаў», — лічаць даследчыкі.

«Гэта адстой»: супрацоўнікі Rockstar у лютасці праз уцечку трэйлера GTA VI
«Гэта адстой»: супрацоўнікі Rockstar у лютасці праз уцечку трэйлера GTA VI 
Па тэме
«Гэта адстой»: супрацоўнікі Rockstar у лютасці праз уцечку трэйлера GTA VI
Microsoft заявіла што расійскія хакеры ўзламалі пошту кіраўніцтва кампаніі
Microsoft заявіла, што расійскія хакеры ўзламалі пошту кіраўніцтва кампаніі
Па тэме
Microsoft заявіла, што расійскія хакеры ўзламалі пошту кіраўніцтва кампаніі
Украінскія хакеры заявілі што злілі даныя больш як 38 млн кліентаў Альфа-банка
Украінскія хакеры заявілі, што злілі даныя больш як 38 млн кліентаў Альфа-банка
Па тэме
Украінскія хакеры заявілі, што злілі даныя больш як 38 млн кліентаў Альфа-банка

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Нравится.

Anonymous
Anonymous
-3

Новость из ничего...

Какой-то дядя собрал в одном месте все что утекло за последнее время и выложил на одном сайте.

То есть, все эти утечки происходили за последних лет 7-8. Относительно свободно доступны в сети. И все было "хорошо".

Но как только собрали в одном месте - "мега слив".... 12тб. 12 млрд файлов...

Попахивает желтизной....

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

все бы ничего, только вот их может скачать и ГУБОПИК а наши айтиспецы как надо все отсортируют....

Anonymous
Anonymous
0

Ну не может а обязан как бы... Если они это еще не сделали - то вообще не понятно чем они там занимаются.

Вопрос в том, что там скорее информация интересна будет для разведки/контр разведки, для оценки рисков, а с точки зрения "политических" дел, там скорее всего ничего интересного не будет.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 студзеня 2024, 17:29