Mcdonald's будзе выкарыстоўваць генератыўны АІ ад Google
Кампаніі абвясцілі аб супрацоўніцтве: ад 2024 года Mcdonald’s пачне маштабнае тэхналагічнае абнаўленне з укараненнем генератыўнага штучнага інтэлекту.

Абнаўленне ўключае ўсталёўку новага абсталявання і софту, а таксама выкарыстанне воблачных сэрвісаў Google Cloud. Праграма ахопіць тысячы ўстаноў ва ўсім свеце. Штучны інтэлект будуць прымяняць для аналізу велізарных аб’ёмаў даных. Гэта дазволіць аптымізаваць працоўныя працэсы і палепшыць якасць абслугоўвання.
Пакуль кампанія не раскрыла падрабязнасцяў прымянення АІ. У заяве толькі пазначана, што новыя тэхналогіі дапамогуць менеджарам хутчэй выяўляць і вырашаць праблемы ў бізнэс-працэсах. Таксама АІ спросціць працу персаналу і створыць новыя магчымасці для кліентаў. Напрыклад, Wendy’s ужо выкарыстоўвае такі падыход і тэсціруе сістэму АІ для прыёму заказаў.
Акрамя таго, Mcdonald’s укарэніць новую аперацыйную сістэму, якая будзе сінхранізаваць працу мабільнай праграмы і кіёскаў для самастойнага афармлення заказаў. У выніку мае атрымацца адзіны і інтуітыўна зразумелы карыстальніцкі інтэрфейс.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.