Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Павольна. Што з чаргой на мяжы 16 студзеня

Паслясвяточны хвост з аўтамабіляў на выезд з Беларусі ў Польшчу скарачаецца, хоць і павольна. 

2 каментарыя

Паслясвяточны хвост з аўтамабіляў на выезд з Беларусі ў Польшчу скарачаецца, хоць і павольна. 

Паводле даных Дзяржпагранкамітэта РБ, 16 студзеня, а 10:00 ўезду ў Польшчу ў пункце пропуску «Брэст» чакалі 1470 легкавых аўтамабіляў.

Для параўнання: 15 студзеня ў чарзе было 1765 машын, 14 студзеня — 1930 машын, 13 студзеня — 2000. А ў самы пік калапсу, 7 студзеня, аўтамабіляў было 2,5 тысячы.

Такім чынам, чарга патроху, але ўсё ж скарачаецца. За апошнія суткі ўезду ў Польшчу дачакаліся 680 аўто. Гэта ўсяго 40% ад нормы пропуску (1700 машын за суткі), нагадваюць у ДПК.

З аўтобусным рухам па-ранейшаму ўсё ў парадку — чэргаў на мяжы няма.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

Так это... Может уже останетесь и проголосуете?

-1

Давайте data feed, как там на сирийской границе?
First class билеты из европы раскуплены?