Месцы ў шматтысячным канадскім праекце па перавабліванні айцішнікаў з ЗША расхапалі ўсяго за дзень
У чэрвені ўлады Канады анансавалі маштабную кампанію па прыцягненні замежных талентаў — у прыватнасці, ІТ-спецыялістаў з ЗША, якія маюць візу H-1B. Прыём заявак завяршыўся на наступны дзень пасля запуску, бо вызначаная квота была імгненна дасягнутая, піша CBC News.
У чэрвені ўлады Канады анансавалі маштабную кампанію па прыцягненні замежных талентаў — у прыватнасці, ІТ-спецыялістаў з ЗША, якія маюць візу H-1B. Прыём заявак завяршыўся на наступны дзень пасля запуску, бо вызначаная квота была імгненна дасягнутая, піша CBC News.
Падчас пандэміі амерыканскія кампаніі актыўна наймалі людзей за мяжой, а ад канца мінулага года пачалі масава скарачаць. У многіх супрацоўнікаў-імігрантаў паўсталі складанасці з пошукам новай працы ў сціснутыя тэрміны, і паўночная суседка ЗША вырашыла не выпускаць свайго шанцу. Паводле даных трэкера layoffs.fyi, у 2022 годзе ў сусветнай ІТ-індустрыі было звольнена каля 165 тысяч супрацоўнікаў, а за няпоўны 2023-і лічба наблізілася да 221 тысячы.
Прыём заявак на дазвол на працу ў Канадзе пачаўся ў гэтую нядзелю, але ўжо ў панядзелак колькасць ахвотных дасягнула мэтавых 10 тысяч. Меркавалася, што ініцыятыва будзе дзейнічаць цягам года або да моманту, калі набярэцца планавая колькасць ахвотных — у залежнасці ад таго, што адбудзецца раней.
Канада переманивает обладателей визы H-1B, которые стали не нужны США
У Міністэрстве грамадзянства і іміграцыі Канады адзначаюць, што такі ажыятаж кажа пра высокую цікавасць да краіны з боку кваліфікаваных супрацоўнікаў. Поспех канадскай праграмы ўразіў нават Ілана Маска, які адрэагаваў на навіну словам «Ваў».
У Радзе канадскіх інаватараў мяркуюць, што ўраду варта пашырыць праграму — крыніцы CBC кажуць, што там спачатку хочуць паглядзець, што з яе выйдзе, але ў цэлым не супраць. У такім выпадку эксперты па іміграцыі прапануюць спрасціць працэдуру падачы заяў на ўдзел і дапрацаваць хібную анлайн-сістэму: паводле іх слоў, праз гэта некаторыя кліенты, якім яны дапамагалі запаўняць форму, адмаўляліся ад удзелу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Это не переманивание "айтишников" это приют для филлеров, которых выгнали за ненадобностью а уезжать обратно им не хочется.