Meta навучыла ШІ-гента Muse ствараць міні-праграмы паводле аднаго запыту
Кампанія навучыла ШІ-агента Muse ствараць міні-праграмы паводле тэкставага запыту. Можна папрасіць яго зрабіць планіроўшчык паездак, трэкер выдаткаў або працоўную панэль, якая сама абнаўляе інфармацыю з падключаных сервісаў.
Кампанія навучыла ШІ-агента Muse ствараць міні-праграмы паводле тэкставага запыту. Можна папрасіць яго зрабіць планіроўшчык паездак, трэкер выдаткаў або працоўную панэль, якая сама абнаўляе інфармацыю з падключаных сервісаў.
Новая функцыя называецца Spaces. Як патлумачыла Meta, карыстальніку дастаткова апісаць ідэю ў чаце, а Muse створыць асобную прастору з патрэбнымі інструментамі. Пасля гэтага можна папрасіць агента змяніць дызайн, дадаць новыя функцыі або перарабіць логіку працы.
Напрыклад, ШІ можа сабраць планіроўшчык падарожжа з квіткамі, браніраваннем гатэляў і раскладам паводле дзён. Іншыя варыянты — панэль для фрылансера з праектамі, дэдлайнамі і рахункамі, трэкер замоваў для малога бізнесу або спіс падарункаў.
Прасторы можна падключаць да іншых праграмаў. Тады інфармацыя будзе абнаўляцца ў фонавым рэжыме: напрыклад, новыя даты канцэртаў, змены цэнаў або дадзеныя пра накапленні з’явяцца без дадатковых запытаў.
Гатовыя Spaces захоўваюцца ўнутры Muse. Іх можна замацаваць у бакавым меню, перанесці на галоўныя ўкладкі або наладзіць расклад паказу. Напрыклад, у будні праграма будзе адкрываць працоўны планіроўшчык, а ў выходныя — спіс асабістых справаў.
Марк Цукерберг расказаў, што ўжо эксперыментуе з новай функцыяй. Ён стварыў гульню пра барбекю, трэкер мерапрыемстваў і панэль кіравання разумным домам.
Spaces даступныя з 6 лістапада ва ўсіх рэгіёнах, дзе працуе Muse. Пакуль гэта персанальныя інструменты: магчымасць дзяліцца імі ды працаваць над імі разам з іншымі карыстальнікамі кампанія толькі вывучае. Раней Meta прадставіла Muse Voice, які дазваляе мець зносіны з ШІ-аватарам па відэасувязі і даваць яму галасавыя каманды.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.