Meta скардзіцца, што новая камісія на рэкламу ў App Store — гэта прамы ўдар па яе бізнэсе

Кампанія заявіла, што незадаволеная палітыкай канкурэнта: нібыта Apple мяняе правілы ў краме праграм на хаду.

Пакінуць каментарый

«Apple працягвае развіваць сваю палітыку, накіраваную на развіццё ўласнага бізнэсу, адначасова падрываючы іншых у лічбавай эканоміцы. Раней Apple заяўляла, што не бярэ долі даходаў ад рэкламы для распрацоўшчыкаў, а цяпер, відаць, змяніла сваё меркаванне. Мы па-ранейшаму імкнемся прапаноўваць малым прадпрыемствам простыя спосабы паказу рэкламы і развіцця іх бізнэсу ў нашых праграмах», — заявіў прадстаўнік Meta Том Чэннік.

Гаворка вядзецца пра аплату за прасоўванне пастоў — распаўсюджанай функцыі не толькі ў праграмах Meta, але таксама і ў іншых сэрвісах, такіх як Twitter і TikTok. Apple абнавіла правілы App Store і цяпер патрабуе, каб распрацоўшчыкі дзяліліся даходамі ад такіх унутраных пакупак — у памеры стандартных 30%. The Verge адзначае, што гэта першы выпадак, калі Apple наўпрост абкладае камісіяй рэкламу ў праграмах для iOS.

Прадстаўнік Apple Пітэр Аджамян заявіў, што падстаў турбавацца няма. «Ужо шмат гадоў у кіруючых прынцыпах App Store выразна пазначана, што продаж лічбавых тавараў і паслуг адбываецца праз куплю ў праграме. Прасоўванне, за якое плаціць асобны чалавек або арганізацыя для павелічэння ахопу пасту або профілю, з’яўляецца лічбавай паслугай, для якой патрабуецца купля ў праграме», — растлумачыў ён.

Apple дазволіла гандаль NFT праз App Store. Але ўвяла сваю камісію
Па тэме
Apple дазволіла гандаль NFT праз App Store. Але ўвяла сваю камісію
Галоўны дызайнер Apple пакіне пасаду. Пра новага нічога невядома
Па тэме
Галоўны дызайнер Apple пакіне пасаду. Пра новага нічога невядома
«Інвестыцыі жахлівыя»: акцыянер Meta заклікаў Цукерберга скараціць выдаткі на метасусвет
Па тэме
«Інвестыцыі жахлівыя»: акцыянер Meta заклікаў Цукерберга скараціць выдаткі на метасусвет

Читать на dev.by