Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Meta і Apple вылецелі з сотні найлепшых працадаўцаў. Вось хто патрапіў

Glassdoor абнавіў штогадовы спіс 100 найлепшых кампаній для працы ў ЗША. У 2023 годзе ў яго ўпершыню за доўгі час не патрапілі Apple і Meta.

1 каментарый

Glassdoor абнавіў штогадовы спіс 100 найлепшых кампаній для працы ў ЗША. У 2023 годзе ў яго ўпершыню за доўгі час не патрапілі Apple і Meta.

Нягледзячы на хвалю звальненняў у ІТ-галіне, менавіта яна па-ранейшаму дамінуе ў рэйтынгу: доля тэхналагічных кампаній у ім перавышае 40%. Узначальвае яго таксама айцішная кампанія — аналітычная платформа для ўзаемадзеяння з кліентамі Gainsight. Яна ў рэйтынгу ўпершыню.

Сярод яе плюсаў супрацоўнікі адзначаюць празрыстасць менеджменту, палітыку ў галіне разнастайнасці ды інклюзіўнасці, магчымасці для кар’ернага росту і гнуткасць — ад аддаленай працы да неабмежаванага аплачванага адпачынку.

Цяперашні рэйтынг Glassdoor складзены на аснове ананімных водгукаў, пакінутых супрацоўнікамі кампаній са штатам ад 1000 чалавек за перыяд ад 19 кастрычніка 2021 года да 17 кастрычніка 2022-га.

Топавая дзясятка выглядае так:

  1. Gainsight
  2. Box
  3. Bain & Company (кансалтынг)
  4. McKinsey & Company (кансалтынг)
  5. NVIDIA
  6. MathWorks
  7. Boston Consulting Group (кансалтынг)
  8. Google
  9. ServiceNow
  10. In-N-Out Burger (рэстаранны бізнэс)

Apple нязменна прысутнічала ў спісе ад пачатку яго публікацыі ў 2009 годзе, Meta — ад 2011-га. Meta за гэты час тройчы займала першае месца, апошні раз — у 2018-м. Летась гэтыя кампаніі знаходзіліся прыкладна ў сярэдзіне. Google і кансалтынгавая фірма Bain & Company цяпер адзіныя кампаніі, якія застаюцца ў спісе ўсе 15 гадоў.

«Гэта служыць добрым напамінам, што ў складаныя часы часцяком адбываецца змена лідараў: кампаніі, якія спадзяюцца на старыя метады, могуць застацца на збочыне, і расцвітаюць новыя кампаніі», — адзначылі ў Glassdoor.

Падзенне Meta аналітыкі звязваюць з масавымі звальненнямі мінулага года — тады кампанія пазбавілася 11 тысяч супрацоўнікаў і вырашыла мацней сфакусавацца на метасусвеце. У выпадку Apple прычынай часткова можа быць усеагульная незадаволенасць вяртаннем у офісы.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

а макдоналдс не попал? раз уж бургеные в списке,,,