Meta нясе рэкордныя страты ад метасусвету — яны дасягнулі $42 млрд
Фінансавая справаздача кампаніі за чацвёрты квартал 2023 года ўразіла аналітыкаў: Meta не стамляецца ўкладваць мільярды долараў у развіццё метасусвету, хоць праект дагэтуль застаецца рэкордна стратным.
Фінансавая справаздача кампаніі за чацвёрты квартал 2023 года ўразіла аналітыкаў: Meta не стамляецца ўкладваць мільярды долараў у развіццё метасусвету, хоць праект дагэтуль застаецца рэкордна стратным.
Паводле справаздачы, падраздзяленне Reality Labs панесла рэкордныя страты ў памеры $4,65 мільярда, што вышэй за прагнозы аналітыкаў, якія чакалі страт на ўзроўні $4,26 мільярда. Пры гэтым агульныя страты праекта ад канца 2020 года склалі звыш $42 мільярдаў, апошні квартал стаў самым стратным.
«Мы чакаем, што аперацыйныя страты значна павялічацца ў параўнанні з мінулым годам праз распрацоўку прадуктаў дапоўненай (AR) і віртуальнай (VR) рэальнасці, а таксама нашых інвестыцый у далейшае пашырэнне экасістэмы», — заявіла кампанія.
Пры гэтым выручка Reality Labs за чацвёрты квартал перавысіла $1 мільярд, што вышэй за паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года — $727 мільёнаў. На вынік мог паўплываць рэліз VR-гарнітуры Quest 3, якая з’яўляецца ключавым элементаў стратэгіі Meta па занятку лідзіруючых пазіцый у сферы метасусвету.
Эксперты адзначаюць, што рэліз гарнітуры Apple Vision Pro, продажы якой пачаліся 2 лютага, можа значна змяніць расстаноўку сіл на рынку. Продажы ў сегменце ў 2023 годзе ўпалі амаль на 40% да $664 мільёнаў. Зніжэнне попыту звязанае з адсутнасцю новых аўтаномных VR-шлемаў. Выхад Vision Pro здольны ажывіць рынак.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А еще Мета сегодня выросла на 200 млрд
Выручка один ярд, а убытки три,- что-то мне подсказывает что к матрице нас подключат ещё не скоро.