Meta навучае свой АІ з дапамогай пастоў Instagram і Facebook
Дырэктар па прадукце Meta Крыс Кокс прызнаўся, што кампанія выкарыстоўвае карыстальніцкі кантэнт сацсетак для навучання сваіх АІ-мадэляў.

Кокс удакладніў, што для навучання генератара выяў па тэкставых запытах выкарыстоўваюцца агульнадаступныя фатаграфіі і тэкст з Instagram і Facebook. «Мы не трэніруемся на асабістых даных, мы не трэніруемся на даных, якімі людзі дзеляцца са сваімі сябрамі, мы трэніруемся на публічных даных», — заявіў ён.
Раней Meta разглядала магчымасць куплі выдавецтва Simon & Schuster, каб атрымаць больш даных для навучання АІ. Іншыя распрацоўшчыкі таксама знаходзяцца ў пошуках якасных датасэтаў. Напрыклад, OpenAI уклала пагадненні аб супрацоўніцтве з некалькімі СМІ, каб ліцэнзаваць іх кантэнт для распрацоўкі АІ-мадэляў.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Это будет самый тупой ИИ
Пользователь отредактировал комментарий 13 мая 2024, 17:47