Meta пакажа «сапраўдныя» разумныя AR-акуляры гэтай восенню

Кампанія плануе паказаць першыя акуляры дапоўненай рэальнасці Orion восенню падчас штогадовай канферэнцыі для распрацоўшчыкаў Meta Connect.

1 каментарый

Распрацоўкай гаджата ўжо некалькі гадоў займаецца падраздзяленне Meta Reality Labs. Пра новыя AR-акуляры раней казаў кіраўнік падраздзялення — тэхнічны дырэктар Эндру Босварт. Ён сцвярджаў, што людзі «атрымаюць шанец пагуляць у 2024 годзе» з новай прыладай. Паводле слоў Босварта, прадукт мае стаць «самай перадавой рэччу, якую мы калісьці выраблялі».

Журналісты заўважылі ў сацсетках Босварта фатаграфіі, на якіх ёсць некалькі пар AR-акуляраў. Мяркуючы з усяго, гэта прататыпы, прычым аправы маюць большую таўшчыню,ніж існыя разумныя акуляры Ray-Ban. Крыніцы ў кампаніі сцвярджаюць, што кіраўніцтва Meta патрабуе ад падраздзялення канкрэтных тэрмінаў дэманстрацыі акуляраў.

Паводле даных The Verge, Meta плануе выпусціць спажывецкую версію AR-акуляраў у 2027 годзе ў рамках свайго плана развіцця нашэннай электронікі. Да гэтага часу кампанія хоча выпусціць трэцяе пакаленне акуляраў Ray-Ban.

Meta і Microsoft просяць ЕС адхіліць новую палітыку App Store
Па тэме
Meta і Microsoft просяць ЕС адхіліць новую палітыку App Store
Meta нясе рэкордныя страты ад метасусвету — яны дасягнулі $42 млрд
Па тэме
Meta нясе рэкордныя страты ад метасусвету — яны дасягнулі $42 млрд
Meta паказала палепшаную версію АІ-генератара кода Code Llama
Па тэме
Meta паказала палепшаную версію АІ-генератара кода Code Llama

Читать на dev.by