Еўрапейскія рэгулятары аштрафавалі Meta на рэкордныя €1,2 млрд ($1,3 млрд) за парушэнне GDPR, піша Bloomberg. У прыватнасці, кампанія перадавала персанальныя даныя мясцовых карыстальнікаў у ЗША і не забяспечыла іх абароны ад амерыканскіх службаў бяспекі.

Кампанія адпраўляла даныя карыстальнікаў за акіян, не ўлічваючы «рызыкі падарваць іх фундаментальныя правы і свабоды». Meta далі пяць месяцаў на тое, каб спыніць далейшую перадачу даных жыхароў Еўрасаюза за яго межы. На працягу шасці месяцаў яна мусіць спыніць «незаконную апрацоўку і захоўванне» на тэрыторыі ЗША ўжо перададзеных даных.
Як адзначае выданне, на сённяшні дзень гэта найбуйнейшы штраф, прызначаны за парушэнне «Агульнага палажэння пра абарону даных». Напрыклад, Amazon аштрафавалі ў 2021 годзе ў ЕС за карыстальніцкія даныя на €746 млн. Напярэдадні ў 2020-м Еўрапейскі суд разарваў пагадненне EU-US Privacy Shield, якое рэгулявала абмен карыстальніцкімі данымі ў камерцыйных мэтах паміж ЕС і ЗША.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.