Meta паказала абноўленыя смарт-акуляры Ray-Ban з жывымі трансляцыямі і перакладам тэксту
На ўчорашняй прэзентацыі Connect кампанія Meta паказала новую версію «разумных» акуляраў Ray-Ban.
На ўчорашняй прэзентацыі Connect кампанія Meta паказала новую версію «разумных» акуляраў Ray-Ban.
На ўчорашняй прэзентацыі Connect кампанія Meta паказала новую версію «разумных» акуляраў Ray-Ban.
Ray-Ban Meta Smart Glasses ужо даступныя для перадзаказу і паступяць у продаж у сярэдзіне кастрычніка па цане ад $299.
Дзякуючы ўбудаванай аўдыясістэме яны могуць замяніць навушнікі для званкоў і прайгравання музыкі. Таксама Meta надзяліла іх магутнай мікрафоннай сістэмай: у акулярах пяць мікрафонаў, уключаючы адзін на перагародцы, дзякуючы чаму яны будуць лепш улоўліваць голас карыстальніка падчас званкоў і пры вымаўленні галасавых каманд. У ранейшай версіі — Ray-Ban Stories — мікрафон быў усяго адзін і не вельмі якасны, а дынамікі ў новай на 50% гучнейшыя.
Смарт-акуляры аснашчаныя 12-мегапіксельнай камерай для здымкі фота і відэа ў разрознасці 1080p. Таксама яны атрымалі сховішча аб’ёмам 32 Гб, якое змесціць каля 500 здымкаў і 100 паўхвілінных ролікаў (гэта максімальная працягласць, якую можа запісаць прылада). Акуляры сінхранізуюцца з праграмай Meta View.
Акрамя таго, усяго парай дотыкаў карыстальнік зможа пачаць жывую трансляцыю на Facebook і ў Instagram. Каб пазначыць, што ідзе запіс, на акулярах будзе міргаць белы індыкатар.
Ранейшая версія акуляраў мала зацікавіла аўдыторыю: 90% пакупнікоў перасталі імі карыстацца. Калі ў ёй акцэнт быў зроблены на абмен паведамленнямі, то новая версія акуляраў нацэленая на стваральнікаў кантэнту — надзеўшы іх, можна лёгка займацца сваёй справай і адначасова весці запіс.
Што тычыцца каляровай палітры, Ray-Ban Meta Smart Glasses выйшлі ў трох новых расфарбоўках: «джынсавай» сіняй, карамельнай і чорнай. Таксама можна выбіраць з дзвюх формаў лінзаў.
Працу акуляраў забяспечвае працэсар Snapdragon AR1 Gen 1 ад Qualcomm. Батарэя разлічаная на 4-6 гадзін аўтаномнай працы. У камплекце ідзе чахол, які дазваляе зараджаць акуляры 8 разоў.
Акуляры атрымаюць пашыраныя магчымасці з праграмным абнаўленнем налета. Напрыклад, яны змогуць распазнаваць славутасці, на якія глядзіць карыстальнік, і перакладаць знакі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.