Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Meta спрабуе забараніць кнігу былой супрацоўніцы пра працу ў кампаніі. Продажы толькі растуць

Кампанія атрымала юрыдычную перамогу ў спрэчцы з былой супрацоўніцай Сарай Уін-Уільямс, якая апублікавала крытычную кнігу пра сваю працу ў кампаніі. Аднак Meta не змагла забараніць распаўсюд кнігі.

1 каментарый

Судовы арбітр пастанавіў, што Уін-Уільямс, магчыма, парушыла пагадненне аб неразгалошванні і недыскрэдытацыі, якое яна падпісала пры сыходзе з кампаніі. Рашэнне часова забараняе Уін-Уільямс прасоўваць сваю кнігу або, «у межах яе кантролю, далейшую публікацыю ці распаўсюджванне» да завяршэння прыватнага арбітражнага разгляду.

Сара Уін-Уільямс працавала ў Facebook з 2011 па 2017 год і ў гэтым годзе апублікавала мемуары пад назвай Careless People: A Cautionary Tale of Power, Greed, and Lost Idealism. Нягледзячы на забарону, кніга ўсё яшчэ прадавацца.

Па стане на 16 сакавіка Careless People займала трэцяе месца ў спісе бестселераў Amazon. Выдавецтва Macmillan, якое выпусціла кнігу праз свой аддзел Flatiron Books, заявіла, што рашэнне арбітра «не ўплывае» на выдавецтва, і яно «абсалютна працягне падтрымліваць і прасоўваць» кнігу.

Выдавецтва выказала абурэнне «тактыкай Meta па замоўчванні [свайго] аўтара праз пункт аб недыскрэдытацыі ў пагадненні аб выхадной дапамозе». Macmillan падкрэсліла, што «рашэнне арбітра ніяк не датычыцца сцвярджэнняў, якія змяшчаюцца ў Careless People». У выдавецтве дадалі, што кніга прайшла дбайнае рэдагаванне і праверку.

Кніга Careless People, паводле рэцэнзіі The New York Times, прапануе «змрочна смешны і па-сапраўднаму шакуючы» погляд знутры Facebook, асабліва на адносіны кампаніі з Кітаем і іншымі ўрадамі. У Facebook Уін-Уільямс займала пасаду дырэктаркі па глабальнай публічнай палітыцы.

У сваіх мемуарах яна напісала: «Я была там сем гадоў, і калі б мне давялося падсумаваць гэта адным сказам, я б сказала, што ўсё пачыналася як шматабяцальная камедыя і скончылася цемрай і шкадаваннем».

Meta составляет «черные списки» которые блокируют возвращение бывших сотрудников
Meta составляет «черные списки», которые блокируют возвращение бывших сотрудников
Па тэме
Meta составляет «черные списки», которые блокируют возвращение бывших сотрудников

Яна таксама дадала: «Большасць дзён праца над палітыкай у Facebook была менш падобная на разыгрыванне главы з Макіявелі і нашмат больш на назіранне за купкай чатырнаццацігадовых, якім далі суперздольнасці і неверагодную колькасць грошай, пакуль яны лётаюць па ўсім свеце, спрабуючы зразумець, што ім купіла і прынесла ўлада».

Паведамляецца, што Уін-Уільямс падала скаргу ў Камісію ЗША па каштоўных паперах і біржах (SEC), сцвярджаючы, што Facebook у 2015 годзе, імкнучыся працаваць у Кітаі, распрацаваў план стварэння пасады «галоўнага рэдактара», які мог бы цэнзураваць пэўны кантэнт або закрываць сайт у Кітаі па загадзе кіруючай партыі краіны.

У заяве прадстаўнік Meta назваў Careless People «сумессю састарэлых і раней апублікаваных сцвярджэнняў пра [Meta] і ілжывых абвінавачанняў у бок нашых кіраўнікоў», а Уін-Уільямс апісаў як «супрацоўніцу, звольненую восем гадоў таму за нездавальняючую працу».

Кніга Careless People таксама распавядае пра непрыемныя сустрэчы паміж Джоэлам Капланам, цяперашнім віцэ-прэзідэнтам Meta па глабальнай публічнай палітыцы, і Уін-Уільямс, якая сцвярджае, што ён прыціскаўся да яе на працоўным мерапрыемстве, назваў яе «спакуслівай» і рабіў «дзіўныя заўвагі» пра яе мужа. Meta заявіла, што правяла расследаванне абвінавачанняў Уін-Уільямс у дамаганнях і прызнала іх «падманнымі і беспадстаўнымі».

Цяперашнія і былыя супрацоўнікі Facebook таксама крытыкавалі мемуары Уін-Уільямс. Былы супрацоўнік Майк Рогнлін заявіў, што «сядзеў побач з Сарай 18 месяцаў, калі мы абодва працавалі ў офісе ў Нью-Ёрку», і сцвярджаў, што ў кнізе «столькі хлусні, што я нават не ведаю, з чаго пачаць». У інтэрв’ю Business Insider, якое адбылося да рашэння арбітра, Уін-Уільямс назвала крытыку з боку кампаніі і былых калегаў адцягваючым манеўрам.

Meta заменіць фактчэкінг на Community Notes у ЗША
Meta заменіць фактчэкінг на Community Notes у ЗША
Па тэме
Meta заменіць фактчэкінг на Community Notes у ЗША
Meta звольніла каля 20 супрацоўнікаў за ўцечку канфідэнцыйнай інфармацыі
Meta звольніла каля 20 супрацоўнікаў за ўцечку канфідэнцыйнай інфармацыі
Па тэме
Meta звольніла каля 20 супрацоўнікаў за ўцечку канфідэнцыйнай інфармацыі
Інвестыцыі Meta ў АІ «зелі» прэміі і бонусы супрацоўнікаў
Інвестыцыі Meta ў АІ «з’елі» прэміі і бонусы супрацоўнікаў
Па тэме
Інвестыцыі Meta ў АІ «з’елі» прэміі і бонусы супрацоўнікаў
Чытайце таксама
Пять новых профессиональных сертификаций от Meta на Cousera
Пять новых профессиональных сертификаций от Meta на Cousera
Пять новых профессиональных сертификаций от Meta на Cousera
Meta расширяет свое партнерство с Coursera, предлагая пять новых профессиональных сертификаций в области разработки ПО. Во время растущего спроса на квалифицированные кадры получение этих сертификатов позволит претендовать на самые востребованные позиции. По прогнозам, только в США к 2030 году сфера разработки ПО вырастет на 22%.Новые программы от Meta предлагают подготовку по следующим специальностям: фронтенд-разработчик, бэкенд-разработчик, Android-разработчик, iOS-разработчик и дата-инженер.
4 каментарыя
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
22 каментарыя
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
Twitter требует опубликовать личную переписку Маска
Twitter требует опубликовать личную переписку Маска
Twitter требует опубликовать личную переписку Маска

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

7-8 лет прошло ...