Meta разблакавала фэйсбук і інстаграм Трампа
Кампанія аднавіла акаўнты былога прэзідэнта ЗША перад прэзідэнцкімі выбарамі.
Раней пра планы аднавіць акаўнт Трампа казаў прэзідэнт Meta ў глабальных пытаннях Нік Клег. Ён растлумачыў, што блакаванне будзе скасаванае ў сувязі з планамі Трампа ўзяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2024 года.
Клег адзначыў, што за новае парушэнне правілаў для Трампа будуць сур’ёзнейшыя пакаранні, ніж астатнім. Адпаведны пост выдаляць, а сам акаўнт зноў заблакуюць на тэрмін ад месяца да двух гадоў.
У фэйсбуку ў палітыка 34 мільёны, а ў інстрагаме 23 мільёны падпісчыкаў. Раней быў разблакаваны твітар Трампа, аднак палітык нічога там не публікаваў. Былы прэзідэнт ЗША абвясціў аб удзеле ў перадвыбарнай гонцы пры канцы 2022 года.
Meta разблакуе акаўнты Трампа ў Facebook і Instagram
Meta разблакуе акаўнты Трампа ў Facebook і Instagram
Meta аб’яднае налады акаўнтаў Facebook і Instagram у адным месцы
Meta аб’яднае налады акаўнтаў Facebook і Instagram у адным месцы
Meta можа дазволіць фатаграфіі з жаночымі смочкамі ў Facebook і Instagram
Meta можа дазволіць фатаграфіі з жаночымі смочкамі ў Facebook і Instagram
Читать на dev.by