Meta разблакуе акаўнты Трампа ў Facebook і Instagram
Кампанія паведаміла, што здыме абмежаванні з акаўнтаў былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Facebook і Instagram.

«Найбліжэйшымі тыднямі мы спынім блакаванне акаўнтаў спадара Трампа ў Facebook і Instagram. Мы ўсталявалі новую абарону для прадухілення паўторных правапарушэнняў», — заявіла Meta на ўласным сайце.
Акаўнты Трампа былі заблакаваныя пасля таго, як ягоныя прыхільнікі зладзілі штурм Капітолія 6 студзеня 2021 года. У кампаніі адзначылі, што блакаванне было надзвычайным рашэннем, прынятым пры надзвычайных абставінах.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.